viasna on patreon

Алесь Бяляцкі сустрэўся са старшынёй Еўрапарламента

2014 2014-07-03T13:58:00+0300 2014-07-04T14:06:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki_shulz-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі і Марцін Шульц сустрэліся ў Страсбургу 2 ліпеня 2014 ©Europäisches Union 2014

Алесь Бяляцкі і Марцін Шульц сустрэліся ў Страсбургу 2 ліпеня 2014 ©Europäisches Union 2014

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі і кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц абмяняліся інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі.

«Мой сігнал да Шульца быў у тым, каб працягваць намаганні, якія яны прыкладалі цягам усіх гэтых гадоў, пасля снежня 2010-га, у справе вызвалення палітычных зняволеных. А таксама каб яны працягвалі дамагацца комплексных зменаў з правамі чалавека і са станам дэмакратыі ў Беларусі», — паведаміў Алесь Бяляцкі пасля сустрэчы Радыё Свабода.

«Шульц у курсе таго, што адбываецца ў нас. Мне падаецца, гэта добры пачатак працы Еўрапарламента — каб яны не пазбаўлялі Беларусь той увагі, якая была перад гэтым, улічваючы новую сітуацыю ў нашым рэгіёне», — дадаў Бяляцкі.

Раней былы палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі сустракаўся з еўракамісарам у пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле, Генеральным сакратаром Савета Еўропы Турб’ёрнам Ягландам і старшынёй Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Ан Брасер.  

Алесь Бяляцкі быў вызвалены 21 чэрвеня паводле амністыі. Праваабаронцу арыштавалі 4 жніўня 2011 году, за кратамі па палітычных матывах ён правёў 1052 дні. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства