viasna on patreon

Брэст: у гарвыканкам пададзена заяўка на пікет супраць росту коштаў на тавары і паслугі

2014 2014-07-05T07:38:20+0300 2014-07-05T07:41:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятыва правядзення такой акцыі належыць мясцовай суполцы Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, а сам пікет плануецца правесці 17 ліпеня ўвызначаным для гэтага гарадскімі ўладамі месцы – парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Паводле кіраўніка Брэсцкай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Людмілы Дзенісенкі, мэтай пікету будзе выказванне пратэсту супраць неўтаймаванага росту коштаў, што ў першую чаргу адбіваецца на пенсіянерах і маламаёмасных катэгорыях насельніцтва. Пры гэтым, на думку партыйнай актывісткі, людзей больш за ўсё абурае, што ўлады нават не лічаць неабходным тлумачыць, чаму ў чарговы раз узрастаюць кошты на той ці іншы тавар – асабліва калі гэта тычыцца прадуктаў харчавання, якія вырабляюцца ў Беларусі. “Раней нам казалі, што падвышэнне звязана з тым, што даражэюць расійская нафта ці газ, ёсць праблемы з курсам беларускага рубля адносна іншых валют, але зараз нават такія тлумачэнні ніхто з кіраўнікаў дзяржавы не робіць”, - звяртае ўвагу Людміла Дзенісенка, распавядаючы пра неабходнасць праз пікетаванне даць людзям мажлівасць выказаць сваё стаўленне да набалелых пытанняў, што хвалююць грамадства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства