viasna on patreon

Алега Корбана звольнілі з працы

2014 2014-07-17T10:59:32+0300 2014-07-17T11:22:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/korban.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Корбан

Алег Корбан

Пра сваё нечаканае звальненне з працы ў лагістычнай кампаніі "Тут і Там лагістыкс" старшыня грамадскай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алег Корбан  напісаў у facebook.

“Прыйшоў я пасля 10 сутак арышту на працу ... а яе для мяне не аказалася. Наогул, звольнены. Заезд на суткі і актыўны ўдзел у грамадска-палітычнай дзейнасці - не адпавядае вобразу інспектара службы аховы. Цяпер я афіцыйна - беспрацоўны ...”, - паведаміў актывіст.

Нагадаем, 2 ліпеня пасля 21.00 у Мінску былі прэвентыўна затрыманыя старшыня грамадскай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алег Корбан і актывіст Уладзь Сяргеенка.

Супрацоўнікі міліцыі забралі іх наўпрост з кватэраў і даставілі ў РУУС Партызанскага раёна Мінска. 4 ліпеня суд Партызанскага раёна звінаваціў Корбана ў дробным хуліганстве (арт 17.1 КаАП РБ) ды прысудзіў да 10 сутак арышту.

Праваабаронцы звязваюць гэтыя затрыманні з святкаваннем у Мінску 3 ліпеня афіцыйнага дня незалежнасці

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства