viasna on patreon

Папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска абскарджвае ў Вярхоўным судзе

2014 2014-07-18T08:12:12+0300 2014-07-18T08:12:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ugla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя 193

Акцыя 193

Грамадскі актывіст Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска пасля атрымання адмовы ў задавальненні скаргі адносна адмовы пісьмовага папярэджання за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Гавары праўду”з Брэсцкага абласнога суда, падаў скаргу ў Вярхоўны суд. Пісьмовае папярэджанне актывіст атрымаў у сакавіку 2013 г. ад пракурора Бярозаўскага раёна.

Прыцягнуць Кузьміна да крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі прасіў у сваім прадстаўленні супрацоўнікам Бярозаўскага РАУС цяпер ужо былы старшыня Белаазёрскага гарвыканкама Вячаслаў Дамброўскі. Бярозаўская міліцыя ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмовіла, не ўбачыўшы ў грамадскіх кампаніях, якія праводзіліся прыхільнікамі “Гавары праўду”, прыкмет арганізацыі. А.Кузьмін разам з белаазёрскімі актывістамі разгарнуў кампанію за паляпшэнне сацыяльна-бытавых умоваў гараджан: збіралі подпісы за рамонт дарог, рамонт пад’ездаў, упарадкаванне двароў і інш.

Разам з тым, пракуратура Бярозаўскага раёна прыкметы арганізацыі ўбачыла і вынесла Аляксандру Кузьміну папярэджанне па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэкса.

Кузьмін прайшоў усе судовыя і пракурорскія інстанцыі ў Брэсцкай вобласці з мэтай адмены папярэджання, але безвынікова.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства