viasna on patreon

Рагачоўскім начальнікам «раздалі» па вёсцы

2014 2014-07-20T23:10:59+0300 2014-07-20T23:10:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Рагачоўскага райвыканкаму падпісаў распараджэнне, згодна якому супрацоўнікі ўпраўленняў, аддзелаў выканкама і раённых службаў замацаваны за вёскамі раёна. Дадзенае распараджэнне падпісана «у мэтах працы з насельніцтвам, у тым ліку добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў», - піша раённая газета «Свабоднае слова».

Чыноўнікі, ці «адказныя асобы, замацаваныя за населенымі пунктамі», будуць удзельнічаць у мясцовых сходах, прыёмах грамадзян, пасяджэннях сельскіх выканкамаў, сесіях сельскіх Саветаў дэпутатаў, «і другіх мерапрыемствах на замацаванай тэрыторыі». «А старшыні сельскіх Саветаў, у сваю чаргу, будуць кантраляваць ход выканання зваротаў і прапаноў, якія паступяць у час сустрэч з насельніцтвам, кожны месяц інфармаваць старшыню райвыканкама аб арганізацыі працы з насельніцтвам на тэрыторыях сельскіх Саветаў», - патлумачыла сутнасць распараджэння раённае выданне.

У дакуменце падрабязна распісана – які начальнік замацаваны за канкрэтнай вёскай. Напрыклад, начальнік аддзелу адукацыі, спорту і турызму «замацаваны» за Балатнёй, начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай працы – за Гадзілавічамі. Па вёсцы (а іх у раёне шмат, як і начальнікаў у райвыканкаме) атрымалі галоўныя і вядучыя спецыялісты аддзелаў райвыканкаму, інспектары Дзяржтэхнадзору, ідэолагі розных рангаў, працаўнікі ЗАГС, бухгалтары і заатэхнік з раённай ветэрынарнай станцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства