viasna on patreon

Грамадскасць Магілёва выступае за выключэнне расійскіх тэлеканалаў з сеткі тэлевяшчання

2014 2014-07-21T19:25:46+0300 2014-07-21T19:25:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prapaganda-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле прадстаўнікоў шэрагу грамадскіх арганізацый і прафсаюзаў горада, праз расійскія тэлеканалы ідзе распальванне нацыянальнай варажнічы. Пра гэта паведаміў адзін з ініцыятараў інфармацыйнай кампаніі "Грамадскі кантроль" Уладзімір Шанцаў, якая ўчора, 20 ліпеня, стартавала ў Магілёве.

- Замест таго, кааб, гледзячы расійскія каналы, глядзець інфармацыю пра Расію, мы бачым зусім іншае - мы глядзім інфармацыю пра Украіну. Прычым гэтая інфармацыя далёка не праўдзівая, скажае факты і з'яўляецца нічым іншым, як дзяржаўнай расійскай прапагандай, якая паклёпнічае на нашых суседзяў украінцаў, - кажа Уладзімір Шанцаў.

Грамадскі актывіст адзначае, што ўжо падрыхтаваны калектыўны зварот у дырэкцыю тэлевяшчання з падобнай прапановай, ён абмеркаваны актывістамі, і ў бліжэйшы час будзе накіраваны адрасату.

Трэба адзначыць, што ў інфармацыйнай кампаніі "Грамадскі кантроль" прымаюць удзел незалежныя прафсаюзы, а таксама шэраг дэмакратычных арганізацый горада. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства