viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя

2014 2014-07-22T12:20:21+0300 2014-07-22T12:20:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (у летні час) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”,  “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: забароны грамадска значных пікетаў у розных гарадах Беларусі, крокі грамадскіх актывістаў супраць дыскрымінацыі беларускай мовы, скарга пракурору ад былога палітвязня Мікалая Аўтуховіча, звальненне актывіста Алега Корбана і ўзнагарода для яго арганізацыі “Альтэрнатыва”.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі, які днямі вярнуўся з Масквы, дзе браў удзел у жалобе з нагоды заўчаснай смерці праваабаронцы і грамадскай дзяячкі Валерыі Навадворскай.

“Навіны палітвязняў”:апошнія заявы галандскіх актывістаў Amnesty International адносна беларускіх вязняў сумлення, планы беларускіх праваабаронцаў з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. 

У музычных паўзах - кампазіцыі гурта J:Moрс, што ўвайшлі ў лімітаваную кружэлку “Фотаздымкі”.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства