viasna on patreon

Тамару Сяргей хочуць закратаваць за лісты да ўладаў

2014 2014-07-23T11:59:21+0300 2014-07-23T11:59:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/siargej_tamara.jpg
Тамара Сяргей

Тамара Сяргей

З 22 ліпеня падпісантаў калектыўных зваротаў ў Адміністрацыю прэзідэнта — актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры  выклікаюць на апытанні ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных справаў.

Так, 22 ліпеня на працягу дзевяці гадзінаў без перапынку на абед — з 10.00 да 19.00 — супрацоўнік упраўлення, старшы оперупаўнаважаны па асоба важных справах, маёр міліцыі апытаў чатырох жанчын. Прычым трое з апытаных ужо на пенсіі, а дзвюм — больш за 75 гадоў. Сярод апошніх была і мінчанка Ларыса Сіняўская. 24 снежня 1999 года быў забіты яе сын, і па сённяшні дзень жанчына не можа дабіцца ўзбуджэння крымінальнай справы па гэтым трагічным фаце. Падчас апытання Ларысы Сіняўскай, якое доўжылася больш за тры гадзіны, жанчыне заявілі, што яна можа быць прыцягнутая да крымінальнай адказнасці, калі і надалей будзе падпісваць калектыўныя звароты.

Сёння апытанне падпісантаў калектыўных зваротаў працягнецца. Выклікі грамадзянаў у міліцыю звязаны з праверкай, якую праводзіць Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС у сувязі з даручэннем Генеральнай пракуратуры па ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць юрысткі Тамары Сяргей, якой у красавіку мінулага года было вынесена афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці згодна артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь за арганізацыю дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб’яднання.

Нагадаем, што па гэтым жа пытанні 8 ліпеня юрыстку ў чарговы раз выклікалі ў Генеральную пракуратуру да намесніка начальніка аддзелу за выконваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Паўла Елісеева.

У інтэрв'ю карэспандэнту НЧ Тамара Сяргей адзначыла, што такім чынам улада поўнасцю раскрывае перад народам сваю сутнасць. “Бо права накіроўваць калектыўныя звароты да чыноўніцтва прадстаўлена артыкулам 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Замест таго, каб разабрацца з пытаннямі, з якімі грамадзяне звяртаюцца да чыноўніцтва, людзей запалохваюць  А праблема — у адпісках чыноўнікаў, якія не даюць адказы па сутнасці на скаргі грамадзянаў”, — зазначыла Тамара Сяргей. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства