viasna on patreon

800 тысяч рублёў з УП "Марат" і 300 тысяч з карэспандэнткі “Белорусской деловой газеты” І.Макавецкай пастанавіў спагнаць суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска ў якасьці кампенсацыі маральных стратаў сьледчага Рэспубліканскай пракуратуры па асабліва важных справах Вячаслава Цераховіча.

2003 2003-10-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовае разбіральніцтва доўжыліся больш за год. 1 кастрычніка суддзя
С. Цорах вынес рашэнне часткова задаволіць патрабаванні В Цераховіча, які патрабаваў кампенсацыі стратаў у памеры 10 мільёнаў рублёў за зьнявагу гонару і годнасьці --. 800 тысяч рублёў з УП "Марат" і 300 тысяч з карэспандэнткі “Белорусской деловой газеты” Ірыны Макавецкай Апрача таго, суд абавязаў апублікаваць у "Белорусской деловой газете" абвяржэнне шэрагу публікацый -- "Дело врачей", "Немного альтруизма в деле о взяточничестве" і "Неудобные вопросы". У 2001-2001 году Ірына Макавецкая асьвятляла на старонках незалежанй прэсы “справу урачоў” --судовы працэс пра хабарніцтва, якое быццам бы мела месца сярод супрацоўнікаў Гомельскага медыцыскага інстытута. Судовы працэс меў міжнародны рэзананс. Крымінальная справа мела неадназначны характар. Грамадская думка схілялася да таго, што суд над кіраўніцтвам інстытута выкліканы навуковай дзейнасьцю сусьветна вядомага радыёлага прафесара Юрыя Бандажэўскага, які даказаў разбуральнае ўзьдзеяньне малых доз радыяцыі на стан здароўя людзей, якія жывуць на тэрыторыі, забруджанай радыяцыяй пасьля Чарнобыльскай аварыі. У сваіх артыкулах І.Макавецкая агучыла шматлікія факты жорсткага, негуманнага абыходжаньня з падсьледнымі і нават выкарыстаньне псіхатропынх сродкаў у адносінах прарэктара Уладзміра Раўкова.

Суд прызнаў неадпавядаючым рэчаіснасьці шэраг фактаў, выкладзеных ў артыкулах І.Макавецкай, у тым ліку тое, што сьледчы В.Цераховіч адмаўляў прарэктару Гомельскага медынстытуту У. Раўкову ў аказаньні медыцынскай дапамогі і прадастаўленьні спатканьняў з жонкай.

“Не адпавядае рэчаіснасьці, на думку суда, і тое, што В.Цераховіч зьяўляецца “маститым советником юстиции”, хаця па слоўніку рускай мовы Ожэгава гэта значыць «заслуженный и почтенный». Мы зьбіраемся абскарджваць рашэньне суда, -- гаворыць журналістка Ірына Макавецкая, -- у нас на руках дакументы, мы будзем змагацца”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства