viasna on patreon

У Брэсце таксама забаранілі пікет у падтрымку палітычных вязняў

2014 2014-08-07T12:11:45+0300 2014-08-07T12:11:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palitviazni-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адрозненні ад іншых гарадоў Беларусі, гэтую акцыю планавалася правесці 10 жніўня, аднак у Брэсцкім гарвыканкаме адмовілі ў правядзенні пікета, спаслаўшыся на святкаванне Дня будаўніка.

Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які накіраваў заяўку на пікет ў гарвыканкам, месцам правядзення акцыі была пазначана пляцоўка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, якая мясцовымі уладамі вызначана ў якасці месца, дзе можна ладзіць масавыя мерапрыемствы.

Аднак у атрыманым з гарвыканкама адказе гаворыцца, што пікет не дазволены, бо ў вызначаны час пляцоўка ўжо занятая “іншым мерапрыемствам”. Высветлілася, што замінаюць правядзенню пікета 10 жніўня святкаванні ў парку з нагоды Дня будаўніка. Дарэчы, па словах праваабаронцы, ён ужо паспеў заключыць дамову з установай хуткай медычнай дапамогі, а вось адміністрацыя парку рабіць гэта адмовілася.

“Зараз я буду дамагацца ад гарвыканкама, каб была магчымасць азнаёміцца з планам мерапрыемстваў на бягучы год, бо гэта ўжо не першы выпадак, калі пікеты забараняюцца са спасылкай на тое, што месца для правядзення акцый ужо занята пад іншыя мерапрыемствы”, - распавёў Уладзімір Вялічкін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства