viasna on patreon

Баранавіцкія актывісты віншуюць Мікалая Статкевіча з Днём народзінаў

2014 2014-08-12T07:43:08+0300 2014-08-12T07:43:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svabodu_statkievichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі палітвязню Мікалаю Статкевічу віншавальную тэлеграму з Днём народзінаў. Яны пажадалі экс-кандыдату ў прэзідэнты, які цяпер знаходзіцца ў Магілёўскай турме № 4, цярпення, моцы духа, веры і надзеі, каб ён найхутчэй і датэрмінова атрымаў доўгачаканую свабоду.

– Мы штогод 12 жніўня стараемся даслаць каляровую паштоўку ці тэлеграму Мікалаю Статкевічу і павіншаваць яго з Днём народзінаў. Лепш, канешне, адзначыць Дзень народзінаў дома, разам з сям’ёй і сябрамі. І мы верым, што хутка такі дзень абавязкова настане і спадзяемся, што палітвязень Мікалай Статкевіч, нягледзячы на ўсе цяжкасці і шматлікія выпрабаванні, датэрмінова будзе на волі, – адзначыў Віктар Сырыца.

Віншавальную тэлеграму падпісалі Сяргей Гоўша, Анжаліка Камбалава і Віктар Сырыца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства