viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя

2014 2014-08-12T09:50:00+0300 2014-08-12T11:00:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (у летні час) у эфіры незалежнай радыёстанцыі“Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”,  “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: апошнія навіны пра беларускіх палітвязняў, падрабязнасці выкліку ў Следчы камітэт грамадскага актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова, змяшчэнне ў псіхіятрычны шпіталь праўдашукальніка Міхаіла Мяхедкі.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госці рубрыкі - даследчыцы праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі са Свабоднага ўніверсітэта Берліна Алена Пуліч, Сацік Агекян і Алена Гетцэль

“Падзея тыдня”: у Азербайджане працягваюцца арышты праваабаронцаў. Масштабная кампанія прэзідэнта Гейдара Аліева па зачыстцы грамадзянскага поля і рэакцыя міжнароднай супольнасці

У музычных паўзах - песні вядомага спевака Алеся Камоцкага

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства