viasna on patreon

АБСЕ заклікае ўлады Украіны адмовіцца ад законапраекта супраць свабоды СМІ

2014 2014-08-12T17:28:37+0300 2014-08-12T17:34:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dunia-mijatavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч

12 жніўня прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч выказала занепакоенасць з нагоды законапраекта аб санкцыях, зарэгістраванага ў Вярхоўнай Радзе Украіны 8 жніўня і зацверджанага сёння ў першым чытанні.

Законапраект дазваляе ўладам забараняць або абмяжоўваць рэтрансляцыю тэлебачання і радыёканалаў; абмяжоўваць або спыняць дзейнасць СМІ, у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт; абмяжоўваць або забараняць вытворчасць або распаўсюд друкаваных матэрыялаў; абмяжоўваць або спыняць тэлекамунікацыйныя паслугі і выкарыстанне грамадскіх тэлекамунікацыйных сетак.

"Я заклікаю сябраў Вярхоўнай Рады адмовіцца ад палажэнняў закона, небяспечных для свабоды СМІ і плюралізму ды ідучых супраць абавязацельстваў АБСЕ па свабодзе выказвання і свабодзе СМІ", піша Міятавіч у сённяшнім лісце да старшыні Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава.

"Я цалкам разумею заклапочанасць нацыянальнай бяспекай, выказаную ўрадам Украіны ў сувязі з працяглым канфліктам, але гэта не можа апраўдваць непрапарцыйнае абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сродкаў масавай інфармацыі", сказала Міятавіч. "Уключаныя ў законапраект меры ўяўляюць сабой відавочнае парушэнне міжнародных стандартаў і, такім чынам, непасрэдна абмяжоўваюць свабодны ток інфармацыі і ідэй — падставовую канцэпцыю свабоды слова і свабодных СМІ. Законапраект фактычна адмяняе многія паляпшэнні ў галіне свабоды СМІ ва Украіне".

Міятавіч таксама пацвердзіла сваю цвёрдую перакананасць у тым, што свабода СМІ і плюралізм меркаванняў павінны быць абароненыя ў тым цяжкім і складаным становішчы, у якім цяпер знаходзіцца Украіна.

"Усе грамадзяне павінны мець права на доступ да дадзеных, незалежна ад іхняй крыніцы, без умяшальніцтва з боку ўладаў і незалежна ад дзяржаўных геаграфічных ці палітычных межаў дзеля замацавання і ўзмацнення агульнапрызнаных правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў", дадала прадстаўнік АБСЕ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства