viasna on patreon

"Вечар смутку" ля ўкраінскай амбасады ў Маскве скончыўся затрыманнямі

2014 2014-08-13T09:45:39+0300 2014-08-13T09:45:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanni-maskva-12.08.2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне ўдзельніка "Вечара памяці і смутку" ля амбасады Украіны ў Маскве 12.08.2014

Затрыманне ўдзельніка "Вечара памяці і смутку" ля амбасады Украіны ў Маскве 12.08.2014

12 жніўня ля амбасады Украіны ў Маскве паліцыя затрымала ўдзельнікаў акцыі "Вечар памяці і смутку". Як паведамляе сайт grani.ru, было затрымана 30 чалавек - у асноўным тыя, хто прыйшоў да амбасады з украінскімі сцяжкамі, жоўта-блакітнымі стужкамі і паветранымі шарыкамі.

Затрыманыя таксама іх апаненты, якія павязвалі на агароджу пасольства "георгіеўскія" стужкі.

Усяго ў акцыі памяці ахвяраў вайны прынялі ўдзел не менш за 150 чалавек. Яны сабраліся на Пушкінскай плошчы і прайшлі да ўкраінскаq амбасады, каб ускласці кветкі і запаліць свечкі.

Першапачаткова ў мэрыю Масквы было пададзена апавяшчэнне на марш, але ўлады яго не ўзгаднілі. "У аўторак у восем вечара мы проста прыйдзем на Пушкінскую плошчу без якіх-небудзь плакатаў і транспарантаў і накіруем лісты сваякам загінуўшых на Украіне людзей і байцам, якія абараняюць цэласнасць Украіны. Прыносьце лісты, а таксама малюнкі сваіх дзяцей - вашыя словы падтрымкі будуць перададзеныя адрасатам праз украінскуюамбасаду", - напісалі ў сацсетках арганізатары акцыі. Аднаго з арганізатараў акцыі Паўла Шаўкова затрымалі саскрыняй дзіцячых лістоў і малюнкаў. Яшчэ аднаго заяўніка - Марка Гальперына - аблілі зялёнкай, калі ён выходзіў з працы ў аўторак вечарам. Тым не менш, ён прыехаў на Пушкінскую плошчу.

З сакавіка гэтага года ўдзельнікі расійскага пратэстнага руху рэгулярна праводзяць акцыі салідарнасці з Украінай. У пачатку сакавіка ў цэнтры Масквы прайшлі антываенныя сходы з масавымі затрыманнямі і адміністратыўнымі арыштамі. 15 сакавіка адбыўся ўзгоднены шматтысячны Марш міру. 1 траўня група актывістаў выйшла з украінскім сцягам на перакрытую Цвярскую вуліцу і выканала гімн Украіны. У чэрвені грамадзянскія актывісты запісалі відэазварот да ўкраінцаў.

Украінскі МЗС у траўні выказаў падзяку "тысячам сумленных людзей Расіі, якія асуджаюць агрэсіўную мілітарысцкую палітыку расійскага кіраўніцтва", і асудзіў "брутальны пераслед расійскай паліцыяй сваіх жа грамадзянаў толькі за тое, што яны падтрымалі Украіну і публічна выказаліся за мір".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства