viasna on patreon

Адказнасць за папаўненне атрадаў баевікоў данецкія праваабаронцы ўскладаюць і на дзяржаву

2014 2014-08-14T12:45:47+0300 2014-08-14T12:46:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bukalau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік «Данецкага Мемарыялу» Аляксандр Букалаў

Кіраўнік «Данецкага Мемарыялу» Аляксандр Букалаў

На ўсходзе Украіны, ва ўмовах АТА, былыя зняволеныя, чыё ўладкаванне на волі і ў мірныя часы было складаным, таксама апынуліся ў групе патэнцыйнай рызыкі, паколькі толькі невялікая частка такіх людзей можа вырашыць свае праблемы пасля вызвалення, не звяртаючыся да баевікоў.

Пра праблему распавёў кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Данецкі Мемарыял» Аляксандр Букалаў

У Данецкай вобласці з месцаў пазбаўлення волі штогод вызваляецца амаль пяць тысяч чалавек. Вясной 2014 года за кошт амністыі выпусцілі яшчэ тры. Значная частка з іх мае патрэбу ў дапамозе адразу пасля вызвалення. Але, на жаль, дзяржава абыякава да іх праблемаў і амаль ніяк іх не падтрымлівае, канстатуюць праваабаронцы.

Па словах прадстаўнікоў «Данецкага Мемарыялу», немалую дапамогу былыя зняволеныя атрымліваюць ад гарадскога прытулку часовага знаходжання і рэабілітацыі бяздомных асобаў у рамках праекта «Рэалізацыя праграмы сацыяльнай адаптацыі і сацыяльнага суправаджэння асобаў, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі ў Данецкай вобласці», які з 2012 года яны праводзяць сумесна з прытулкам пры падтрымцы Міжнароднага фонду «Адраджэнне». «З кастрычніка 2013 года па ліпень 2014-гаў прытулак звярнулася 140 чалавек, якія пакінулі сцены турмы, - распавядае Аляксандр Букалаў. - З кожным з іх правялі анкетаванне, каб выявіць праблемы, патрэбы і пракансультаваць. З іх 63 асобам адноўлены дакументы, усе, хто звярнуліся, зарэгістраваныя па месцы знаходжання (адрас прытулку), 48 чалавек аформілі інваліднасць, 46 - пенсію. 74 чалавекі размясціліся непасрэдна ў самім прытулку, 59 змаглі прайсці лячэнне, дзякуючы таму, што апынуліся ў гэтай установе. У дом-інтэрнат аформілі 9 чалавек».

Сярод асноўных праблем былога зняволенага праваабаронцы адзначаюць наступныя. Па-першае, вызваляючыся, ён не мае даху над галавой і не можа знайсці прытулку. Сацыяльныя інтэрнатыва Украіне фактычна адсутнічаюць. Аб аднаўленні іх сеткі ніхто не клапоціцца. А наяўнасць дамоў начнога знаходжання праблемы не вырашае. Па-другое, заканадаўства прапісана так, што любая сацыяльная дапамога, у тым ліку і медыцынская, можа падавацца чалавеку пры наяўнасці рэгістрацыі яго месца знаходжання. Для асобаў, якія вызваляюцца, праблема была б у значнай ступені вырашана, калі б у кожнай дзяржаўнай адмінадзінцы было прадугледжана вылучэнне спецыяльнага адрасу, па якім можна было атрымаць часовую рэгістрацыю нават без пражывання па ім. Па-трэцяе, апынуўшыся на волі, часта без капейкі, паколькі і ў турмах, здараецца, працы няма, чалавек як мага хутчэй спрабуе знайсці крыніца даходаў. Нават калі камусьці і атрымоўваецца яе знайсці, то зноў усё ўпіраецца ў першае пытанне: дзе жыць? дзе ўзяць «прапіску»?

Цяпер, калі ў Данецкам рэгіёне склалася вельмі складаная сітуацыя, не варта дзівіцца таму, што людзі пасля вызваленняшукаюць магчымасці выжываць і зарабляць, узяўшы ў рукі зброю. Шматгадовая ўстойлівая абыякавасць дзяржавы да вырашэння праблемаў асуджаных, вызваленых пасля адбыцця пакарання, вось цяпер абярнулася такімі наступствамі. Трэба ўсведамляць і адкрыта сказаць, што пэўная адказнасць за папаўненне рэсурсамі атрадаў баевікоў ляжыць і на дзяржаве, лічаць у «Данецкам Мемарыяле». «Тая мінімальная дапамога, якую атрымлівалі праз прытулак, зараз памяншаецца, - заявіў А.Букалаў. - Праз тое, што не працуюць пашпартныя сталы, спынілася часовая рэгістрацыя вызваленых асобаў у прытулку, адмененыя бясплатныя талоны на атрыманне пашпартоў». Дзяржава зноў ідзе знаёмай сцежкай: спачатку стварае сабе праблемы, спрабуючы зэканоміць капейкі, потым усё роўна яна вымушаная гэтыя праблемы вырашаць, выдаткоўваючы ўжо тысячы, падсумоўвае праваабаронца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства