Праваабаронцы заклікаюць вызначыць прававы статус добраахвотніцкіх батальёнаў
Па сканчэнні баявых дзеянняў удзельнікі добраахвотніцкіх батальёнаў рызыкуюць стаць фігурантамі крымінальных справаў, паколькі іх статус залежыць выключна ад таго, якую пазіцыю займаюць адносна іх улады. Каб пазбегнуць такой небяспекі, праваабаронцы прапануюць разгледзець пытанне легалізацыі батальёнаў на заканадаўчым узроўні.
Сёння ж удзельнікі батальёнаў могуць сутыкнуцца з тым, што іх абвінавацяць ва ўхіленні ад вайсковай службы, бо яны на паперы працягваюць улічвацца як прызыўнікі. Вядома, ніякіх пацвярджаючых іх месцазнаходжанне дакументаў ім не выдаюць. Кабінет Міністраў Украіны да гэтага часу не распрацаваў парадак прадастаўлення статусу ўдзельніка баявых дзеянняў.
«Тыя, хто цяпер абараняе інтарэсы Украіны, могуць сутыкнуцца з вельмі негатыўнымі наступствамі, калі наступіць мір. Залішне нагадваць пра тое, як хутка змяняецца флюгер любові ўлады. Удзельнікі незлічоных батальёнаў, што растуць як грыбы, часта не маюць афіцыйнага статусу і паўнамоцтваў. У сувязі з гэтым узнікае мноства пытанняў: ад ільгот і выплат да легітымнасці прымянення сілы і зброі. Ніхто не застрахаваны ад распачынання крымінальнай вытворчасці па заканчэнні вайны, якую нават не прызналі вайной», адзначае Ксенія Проканава, адвакат практыкі прававой бяспекі бізнесу АТ "Юскутум". Яна папярэджвае, што фактычна на паперы раненні ўдзельніка АТА могуць прыраўняць да ўдзельніка «панажоўшчыны» пасля празмернага ўжывання алкаголю.
Добраахвотнікі заяўляюць, што ідуць ваяваць не за льготы і прывілеі. Аднак, гэта не вызваляе дзяржаву ад абавязацельстваў, якія ўзнікаюць у яе ў выпадку ранення або смерці ўдзельніка дабравольчага батальёна.
Міхаіл Тарахкала, дырэктар па стратэгічных справах Украінскага Хельсінкскага саюза па правах чалавека, адзначае: «Калі Украіна прызнае на сваёй тэрыторыі дзейнасць добраахвотніцкіх батальёнаў, яна мае несці адказнасць за іхнія дзеянні як перад трэцімі асобамі, так і перад удзельнікамі гэтых самых батальёнаў і іх сем'ямі».
Адвакат Алег Верамеенка, да якога байцы батальёнаў звярталіся па прававую дапамогу, перакананы, што легалізаваць батальёны трэба як мага хутчэй. Бо цяпер склалася становішча, калі ўдзельнікі батальёнаў не жадаюць ваяваць пад кіраўніцтвам МУС, прадстаўнікі якога на месцах часта маюць небездакорную рэпутацыю. Такая адмова пазбаўляе іх магчымасці легальна атрымаць зброю, каб ваяваць з тэрарыстамі. І любы факт атрымання, выкарыстання або транспартоўкі зброі можа быць выкарыстаны супраць іх.
Таксама, па словах Алега Верамеенкі, ужо цяпер узнікаюць праблемы з даказваннем таго, што раненні або смерць байца адбыліся менавіта падчас знаходжання ў зоне АТА. А гэта азначае, што ніякай кампенсацыі або лячэння ні ўдзельнікі батальёнаў, ні іх сем'і атрымаць не змогуць.