viasna on patreon

Жыхарка вёскі Дамамерычы просіць міністра юстыцыі адмяніць рашэнні адміністрацыйнай камісіі нелігітымнага складу

2014 2014-08-16T11:49:13+0300 2014-08-16T11:49:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marchanka-allena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Марчанка

Алена Марчанка

Жыхарка вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алена Марчанка 15 жніўня пабыла на прыёме ў міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Сліжэўскага і асабіста звярнулася да яго са скаргай на шматлікія парушэнні заканадаўства ў дзейнасці Клімавіцкага райвыканкама.

Алег Сліжэўскі 15 жніўня праводзіў выязны прыём грамадзян у Клімавічах, і спадарыня Марчанка адмыслова загадзя запісалася на прыём да міністра юстыцыі.

Падчас прыёму Алена Марчанка распавяла міністру юстыцыі пра прарушэнні Клімавіцкім райвыканкамам адміністрацыйнага заканадаўства, заканадаўства аб справаводстве і мясцовым кіраванні і самакіраванні, і аб тым, што на інтэрнэт-сайце Клімавіцкага райвыканкама размяшчаюцца не ўсе яго рашэнні, якія маюць нарматыўна-прававы характар.

Сврй расповед спадарыня Марчанка падмацавала канкрэтнымі прыкладамі парушэнняў, якія былі дапушчаны ў адносінах да яе службовымі асобамі Клімавіцкага райвыканкама.

Па словах Алены Марчанка, старшыня Клімавіцкага райвыканкама Васілій Захарчанка, які таксама прысутнічаў пры правядзенні міністрам юстыцыі прыёма грамадзян, паспрабаваў перапыніць яе, аднак яна не паддалася на ціск і заявіла старшыні райвыканкама, што прыйшла на прыём да міністра юстыцыі, а не да яго асабіста.

Алег Сліжэўскі ўважліва выслухаў Алену Марчанка і паабяцаў, што ёй абавязкова будзе дадзены адказ на ўсе ўзнятыя ёй на прыёме пытанні, паколькі яны патрабуюць дадатковага вывучэння.

Падчас сустрэчы Алена Марчанка таксама асабіста перадала міністру юстыцыі пісьмовую скаргу, у якой выкладзена канкрэтная і дакладная інфармацыя аб парушэннях службовымі асобамі Клімавіцкага райвыканкамама беларускага заканадаўства.

У скарзе спадарыня Марчанка просіць міністра юстыцыі абавязаць Клімавіцкі райвыканкам размяшчаць на сваім сайце ўсе без выключэння свае рашэнні, якія носяць нарматыўна-прававы характар; дазволіць фізічным асобам, якія прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці, здымаць копіі матэрыялаў іх адміністрацыйнай справы метадам фатаграфавання; забяспечыць выкананне адміністрацыйнай камісіяй Клімавіцкага райвыканкама заканадаўства аб справаводстве пры разглядзе адміністрацыйных спраў, у першую чаргу іх падшыўку, нумарацыю лістоў, складанне вопісу дакументаў.

Таксама Алена Марчанка просіць міністра абавязаць Клімавіцкі райвыканкам адмяніць пастановы адміністрацыйнай камісіі за перыяд 02.05.2013 г. па 07.02.2014 года, прынятыя ў нелегітымным складзе, прыцягнуць адказных у вышэйпералічаных парушэннях да адказнасці згодна закона і даць ёй пісьмовы матываваны адказ ва ўстаноўленыя законам тэрміны.

Па словах Алены Марчанкі, напрыканцы сустрэчы яна выказала меркаванне, што пасля такой вось насычанай гутаркі і прадачы скаргі міністру яна зможа згубіць месца працы, аднак прысутны на прыёме старшыня Клімавіцкага райвыканкама Васілій Захарчанка запэўніў, што ніякага ціску на спадарыню Марчанка не будзе.

Нагадаем, што 17 чэрвеня Алена Марчанка здолела дамагчыся ў судзе Клімавіцкага раёна адмены пастановы адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама аб пакаранні яе штрафам у памеры 15 базавых велічынь (2 250 000 рублёў) за парушэнне ветэрынарных, ветэрынарна-санітарных правіл і спынення адміністрацыйнай справы ў адносінах да сябе.

Супрацьстаянне спадарыні Марчанкі з мясцовымі ўладамі пачалося пасля таго, як яна выступіла супраць знішчэння сваіх свіней у сувязі з небяспекай распаўсюджання афрыканскай чумы свіней.

Алена Марчанка займаецца свінагадоўляй, каб былі грошы аплочваць лячэнне і навучанне сына, які з’яўляецца інвалідам з дзяцінства.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства