Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (у летні час) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: працяг затрыманняў актывістаў “Альтэрнатывы”, новыя факты пераследу незалежных журналістаў і медыя, парушэння свабоды перамяшчэння ды іншыя праваабарончыя навіны.
“Падзея тыдня” – гісторыя мінчука-праўдашукальніка Міхаіла Мяхедкі, які звярнуўся са сваёй праблемай у Адміністрацыю прэзідэнта праз што трапіў у Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках. Спадар Мяхедка лічыць, што з псіхбальніцы яго адпусцілі дзякуючы праваабаронцам.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: грамадскі актывіст Ілля Дабратвор пасля адбыцця 14-суткавага арышту распавядае пра сваё загадкавае затрыманне ў мінскім Доме правасуддзя 29 ліпеня і цяжкасці, з якімі сутыкнуўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
У музычных паўзах - Ніно Катамадзэ. Грузінская джаз-рок выканаўца распавяла парталу TUT.by, што смяротнае пакаранне лічыць заганнай рысай нашай краіны.