viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-09-02T09:17:01+0300 2014-09-09T08:52:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: практыка прэвентыўнага затрымання і арышту грамадскіх актывістаў напоўніцу выкарыстоўваецца супрацоўнікамі міліцыі; новую хвалю ціску на незалежных журналістаў адзначаюць эксперты Беларускай асацыяцыі журналістаў.

“Падзея тыдня”: Мінск патрапіў у цэнтр увагі сусветнай палітыкі як перамоўная пляцоўка для прэзідэнтаў краінаў Мытнага Саюза, Украіны і прадстаўнікоў Еўрасаюза. Беларускія праваабаронцы лічаць, што прэзідэнт Лукашэнка скарыстаўся гэтым дзеля паляпшэння сваёй пазіцыі на міжнароднай арэне.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: беларуская праваабаронца Наста Лойка распавядае пра сваю працу з вымушанымі перасяленцамі ў валанцёрскай ініцыятыве “Станцыя “Харкаў” ва Украіне.

У музычных паўзах - песні беларускага рэп-спевака Вінцэнта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства