viasna on patreon

Human Rights Watch: Баевікі ўчыняюць абуральныя злачынствы супраць палонных

2014 2014-09-02T12:25:46+0300 2014-09-02T12:25:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hrw-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Human Rights Watch

Human Rights Watch

Міжнародная праваабарончая арганізацыя ў сваёй справаздачы апублікавала падрабязныя расповеды людзей, якіх прарасійскія тэрарысты катавалі.

Прарасійскія баевікі адвольна затрымліваюць грамадзянскіх асобаў, падвяргаюць іх катаванням і зневажаючаму чалавечую годнасць абыходжанню, а таксама задзейнічаюць у прымусовай працы, гаворыцца ў дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch за 1 верасня.

"У нас ёсць усе падставы самым сур'ёзным чынам апасацца за бяспеку любога чалавека, захопленага апалчэнцамі на ўсходзе Украіны. Прарасійскія апалчэнцы (так у дакладзе называюць баевікоў, якія ваююць супраць украінскіх вайскоўцаў) сістэматычна ўчыняюць абуральныя злачынствы ў дачыненні да затрыманых", - заявіў дырэктар Human Rights Watch па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Х'ю Уільямсан.

Арганізацыя апублікавала гісторыі 12 чалавек, апытаных у жніўні, якія апісалі ўмовы затрымання прадстаўнікамі тэрарыстычных арганізацый "ДНР" і "ЛНР". Людзі распавялі, як іх білі, у тым ліку нагамі, калолі або рэзалі нажом, прыпякалі цыгарэтай або падвяргалі імітацыі смяротнага пакарання.

"Мы таксама занепакоеныя звесткамі аб пазасудовых пакараннях смерцю і іншых выпадках смерці захопленых грамадзянскіх асобаў", - гаворыцца ў справаздачы. Эксперты сцвярджаюць, што пацвердзіць прымяненне смяротнага пакарання на Данбасе яны не могуць, бо адзіныя доказы - гэта "дакументы" прысудаў.

Раней Human Rights Watch назвалі "парад палонных" у Данецку парушэннем Жэнеўскай канвенцыі, грэбаваннем забаронай на зневажальнае і абразлівае абыходжанне.

Праваабаронцы асудзілі дзеянні баевікоў у дачыненні да медперсаналу. У дакладзе міжнародныя эксперты адзначылі, што "баевікі зганялі машыны "хуткай дапамогі" для ўласных патрэбаў, знішчалі і захоплівалі медыцынскае абсталяванне і пагражалі медработнікам".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства