viasna on patreon

Удзельніцы Pussy Riot будуць інфармаваць пра сітуацыю ў расійскіх калоніях і катаванні ў паліцыі

2014 2014-09-04T14:35:56+0300 2014-09-05T13:56:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aliohina-talakonnikava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Алёхіна і Надзея Талаконнікава

Марыя Алёхіна і Надзея Талаконнікава

Праваабарончая арганізацыя «Зона права» пачала выпуск анлайн-выдання «МедыяЗона», прысвечанага сітуацыі ў расійскіх калоніях і СІЗА, пераследу актывістаў і праваабаронцаў, а таксама гвалту ў паліцыі.

Згодна з інфармацыяй на сайце zona.media, выданне будзе асвятляць шырокае кола праблемаў, звязаных з крымінальным пераследам. Сярод тэмаў матэрыялаў заяўлены «пераслед грамадзянскіх актывістаў і праваабарончых арганізацый, паліцэйскі гвалт і катаванні, рабская сістэма ФСВП, карупцыя, судовая бяздушнасць і мужнасць, заканадаўчы абсурд, галубы над зонай і канвойныя сабакі».  

Галоўным рэдактарам «МедыяЗоны» стаў Сяргей Смірноў, які раней працаваў у «Рускай планеце». Акрамя Смірнова ў праекце ўдзельнічаюць журналісты Алена Шмараева («Газета.Ру», «Дождж»), Ягор Скаварада («Вялікі Горад», «Руская планета» і New Times) і Марыя Клімава («Паліт.Ру» і «Руская планета»). Арганізатары праекту паведамілі «Інтэрфаксу», што падалі заяўку на рэгістрацыю ў якасці СМІ.

«Зона права» была заснаваная ў снежні 2013 года Надзеяй Талаконнікавай і Марыяй Алёхінай– удзельніцамі арт-гурта Pussy Riot, асуджанымі па справе аб абразе пачуццяў вернікаў. Арганізацыя «аб'ядноўвае людзей, якія хочуць дамагчыся змены турэмнай сістэмы ў Расеі». «Зона» займаецца юрыдычнай, псіхалагічнай і інфармацыйнай падтрымкай зняволеных і падсудных - у прыватнасці, ужо працуе бясплатны тэлефонны нумар, па якім аказваецца падтрымка зняволеным, паведамляе «Руская планета».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства