viasna on patreon

СААЗ: усходу Украіны пагражаюць успышкі інфекцыйных захворванняў

2014 2014-09-10T10:06:00+0300 2014-09-12T10:10:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/who-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны нанеслі сур'ёзны ўдар па сістэме аховы здароўя. Непасрэдна ў зоне баявых дзеянняў 32 медыцынскіх ўстановы цалкам выведзены з ладу. 17 бальніцаў пашкоджаны падчас абстрэлаў, аднак працягваюць дзейнічаць. Каля 70% медперсаналу былі вымушаныя пакінуць зоны канфлікту ў Данецкай і Луганскай абласцях.

Пра гэта паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), адзначаючы, што на ўсходзе Украіны многія дзеці, цяжарныя жанчыны і параненыя пазбаўленыя належнага доступу да медыцынскіх паслугаў.

У адказ на сітуацыю, якая склалася, у СААЗ рыхтуюцца паставіць медыцынскія сродкі, прызначаныя для 340 тысяч чалавек. Гаворка ідзе пра лекі, вакцыны, хірургічныя матэрыялы і медыцынскае абсталяванне.

Да таго ж у зонах канфлікту СААЗ у супрацоўніцтве з украінскім Чырвоным крыжам разгортвае перасоўныя медыцынскія пункты для аказання першай дапамогі, у тым ліку інвалідам.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя будзе дапамагаць умацоўваць нацыянальную сістэму аховы здароўя, у тым ліку яе патэнцыял па прадухіленні ўспышак інфекцыйных захворванняў і забеспячэнні кантролю за імі. Плануецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва супраць поліяміеліту і адзёру.

Нагадаем, што ў сярэдзіне жніўня СААЗ прадставіла план дапамогі людзям, якія пацярпелі ў сувязі з канфліктам ва ўсходняй Украіне, на рэалізацыю якога спатрэбіцца 14 мільёнаў долараў ЗША.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства