viasna on patreon

Палітвязень Мікалай Дзядок правёў 20 сутак у ШІЗА

2014 2014-09-22T13:41:40+0300 2014-09-22T13:41:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziadok-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Палітвязень Мікалай Дзядок, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме №4, правёў у штрафным ізалятары 20 сутак. Турэмная адміністрацыя пакарала яго за парушэнне ўстаноўленай для зняволеных формы адзення. Пра гэта праваабаронцам паведаміў бацька палітвязня Аляксандр Дзядок.

Літаральна праз дзень пасля дня народзінаў, 23 жніўня, Мікалаю вынеслі чарговае пакаранне – 20 сутак ШІЗА. Менавіта такім чынам у 2012 годзе ў Магілёўскай турме быў пакараны і Мікалай Статкевіч.

Палітвязень Мікалай Дзядок быў узяты пад варту з 3 верасня 2010 г., асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г.Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэннем суду ад 5 снежня 2012 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва. Мае больш за 20 спагнанняў ад адміністрацыі калоніі і турмы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства