Amnesty International заклікае Парашэнку да паправак у закон аб "амністыі"
Законапраект аб "амністыі", які ўступіць у сілу пасля падпісання Прэзідэнтам Украіны, можа пазбавіць ахвяраў катаванняў права на справядлівасць і павінен быць зменены, заявіла Amnesty International.
"Закон аб "амністыі" рызыкуе ператварыцца з мерапрыемствы, скіраванага на дасягненне міру, у зман, яки пасее недавер да магчымасці ўлады Украіны забяспечваць справядлівасць. Перад тым, як Прэзідэнт Парашэнка паставіць свой подпіс пад гэтым законапраектам, ён павінен пераканацца, што катаванні аднесены да цяжкіх злачынстваў, на якія амністыя не пашыраецца", - сказала Таццяна Мазур, дырэктар прадстаўніцтва Amnesty International ва Украіне. "Украінская ўлада павінна гарантаваць, каб усе асобы, якія маюць дачыненне да катаванняў людзей на ўсходзе і парушэнняў законаў вайны, былі прыцягнутыя да адказнасці, а ахвярам і іх сем'ям было прадастаўлена поўная кампенсацыя".
Скіраваны на спыненне канфлікту на ўсходзе краіны праект закона "аб недапушчэнні пераследу і пакарання асобаў-удзельнікаў падзей на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей" быў прыняты парламентам 16 верасня. Ён прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці за злачынствы, учыненыя ўдзельнікамі узброеных фармаванняў пачынаючы з 22 лютага 2014 года, і пералічвае шэраг цяжкіх злачынстваў, на якія амністыя не будзе распаўсюджвацца. Аднак зацверджаны парламентам законапраект не ўключае катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання ў гэты спіс выключэнняў.
Міжнароднае права забараняе амністыю або аналагічныя меры актаў адносна дзеянняў, якія былі здзейснены ў кантэксце канфлікту і з'яўляюцца злачынствамі ў адпаведнасці з міжнародным правам правоў чалавека або міжнародным гуманітарным правам, і якія перашкаджаюць ўстанаўленню ісціны, канчатковаму судоваму ўстанаўленню віны або невінаватасці і поўнай кампенсацыі ахвярам. Любы абгрунтавана падазраваны ў здзяйсненні такіх злачынстваў і іх кіраўнікі, якія ведалі або павiнны былi ведаць аб здзяйсненні парушэнняў і не прынялі ўсе неабходныя меры ў рамках сваіх паўнамоцтваў, павінны быць прыцягнутыя да судовага разбіральніцтва, якое адпавядае міжнародным стандартам.
Amnesty International настойліва заклікае прэзідэнта Парашэнку, каб перад тым, як праект закона будзе падпісаны, у яго былі ўнесены папраўкі, якія ўключалі б катаванні і іншыя сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і парушэнні міжнароднага гуманітарнага права ў пералік злачынстваў, якія не будуць ахоплены амністыяй. Без такіх зменаў законапраект будзе толькі заахвочваць злоўжыванні з абодвух бакоў канфлікту, падтрымліваць беспакаранасць злачынцаў і адмаўляць ахвярам ў справядлівасці.
Amnesty International зафіксавала шматлікія выпадкі прымянення катаванняў і іншых відаў жорсткага абыходжання да палонных з боку членаў сепаратысцкіх узброеных фармаванняў, а таксама ўкраінскіх сілаў ва ўсходняй Украіне. Арганізацыя неаднаразова заклікала ўкраінскую ўладу правесці аператыўнае, аб'ектыўнае і стараннае расследаванне такіх парушэнняў і забяспечыць, каб вінаватыя былі прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з абавязальніцтвамі Украіны ў рамках міжнароднага права.