viasna on patreon

Вярхоўны суд не паставіў кропку ў справе загінулага ў Светлагорскім ІЧУ

2014 2014-09-24T13:31:18+0300 2014-09-24T16:10:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vs-rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі.

У маці Аляксандра Акуліча, дякая дамагаецца пакарання для супрацоўнікаў Светлагорскага РАУС за смерць сына, з'явілася надзея, што яе скарга на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, раней адхіленая судом Светлагорскага раёна, будзе перагледжаная.

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда, разгледзеўшы падрыхтаваную праваабаронцамі наглядную скаргу, 22 верасня прынёс пратэст на прадмет адмены пастановы суда Светлагорскага раёна і накіравання справы на новы разгляд у гэты суд. Пра гэта ПЦ "Вясна" паведаміла Валянціна Акуліч.

Дадзены пратэст павінен быць разгледжаны Прэзідыумам Гомельскага абласнога суда на пачатку кастрычніка, што дае надзею на тое, што далей справа будзе накіравана ў суд Светлагорскага раёна на новы разгляд. Валянціна Акуліч таксама спадзяецца, што ёй будзе прадастаўлена магчымасць прысутнічаць на маючым адбыцца паседжанні ў аблсудзе. Варта адзначыць, што гэтае пытанне будзе вырашацца выключна на меркаванне суду. Пракурору закон чамусьці дае права ўдзельнічаць у судовым паседжанні па разглядзе пратэсту, а абаронца і заяўнік могуць удзельнічаць у гэтым пасяджэнні толькі з дазволу прэзідыума суда.

Нагадаем, што старшыня Гомельскага абласнога суда раней адмовіў у задавальненні нагляднай скаргі Валянціны Акуліч, што і вымусіла яе звярнуцца да намесніка старшыні Вярхоўнага суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства