viasna on patreon

Брэст: мясцовыя сацыял-дэмакраты лічаць дыскрымінацыйнымі выказванні віцэ-прэм'ера Беларусі

2014 2014-09-26T11:33:31+0300 2014-09-26T11:33:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bsdpg-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У прынятым адмысловым звароце абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заклікае ўлады забяспечыць якасную і даступную бясплатную адукацыю.

У звароце, накіраваным на адрас упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, пазначаны праблемы, якія ў першую чаргу датычацьдашкольнай адукацыі, а таксама прапанаваны шляхі іх вырашэння. Паводле слоў кіраўніка абласной арганізацыі БСДП Ігара Маслоўскага, “бясплатная якасная і даступная адукацыя з'яўляецца адным з прыярытэтаў нашай партыі, і мы верым, што менавіта дзякуючы такой адукацыі кожны жыхар Беларусі зможа ажыццявіць сваё права на годны ўзровень жыцця”.

Між тым, брэсцкія сацыял-дэмакраты звяртаюць увагу, што ўжо многія гады застаецца актуальнай праблема даступнасці дашкольнай адукацыі ў горадзе, калі новыя мікрараёны не забяспечаны неабходнай колькасцю дзіцячых дашкольных устаноў. Акрамя таго, вялікую заклапочанасць выклікаюць захады ўладаў, якія могуць прывесці да парушэння канстытуцыйных правоў грамадзян. У прыватнасці, намеснік старшыні абласной арганізацыі БСДП Валянцін Лазарэнкаў узгадвае нядаўняе выказванне віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка аб пазбаўленнімесцаў у дзіцячым садку за сістэматычнае ненаведванне без уважлівайпрычыны. “Вырашэнне набалелай праблемы такімі сродкамі, калі пошукі свабодных месцаў для наведвання дзіцячага садка адных дзяцей адбываюцца шляхам пазбаўлення такой магчымасці іншых мы лічым праявай сацыяльнай дыскрымінацыі”, - заўважае Валянцін Лазарэнкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства