viasna on patreon

Святлана Гусева: Я страціла адчуванне абароненасці, якое шукала, пераязджаючы ў Беларусь з Казахстана

2014 2014-09-26T11:48:14+0300 2014-09-26T12:11:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нядаўна ў Праваабарончы цэнтр «Вясна» за дапамогай звярнулася жыхаркі вёскі Чыравічы Мінскага раёна Святлана Гусева, якая распавяла пра сутнасць праблемы, звязанай са знявагай гонару і годнасці у сувязі з расавай і нацыянальнай прыналежнасцю.

Канфлікт адбыўся яшчэ 14 жніўня 2013 года ў вёсцы Чыравічы Мінскага раёна. А папярэднічала яму жаданне Святланы Гусевай, запрасіўшы супрацоўніка землеўпарадкавальнай службы абмераць межы свайго ўчастка, які разам з домам яна набыла ў 2012 годзе. Гэтыя дзеянні не спрадабаліся суседзям. Адна з іх, Ірына Суботка, з-за гэтага неаднаразова зневажала Гусеву ў непрыстойна форме, у тым ліку і па расавай прыкмеце. Каб абараніць сябе ад знявагаў, Гусева, якая пераехала ў Беларусь на сталае жыхарства з Казахстану, звярталася  са скаргамі пракуратуру Мінскага раёна і ўрэшце рэшт Суботка была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле арт.9.3 КаАП РБ (абраза) і пастановай суддзі суда Мінскага раёна ад 14 кастрычніка 2013 года пакараная штрафам у памеры 5 базавых велічыць. Пры гэтым з пастановы ўгледжваецца, што абраза закранае гонар і годнасць у сувязі з расавай і нацыянальнай прыналежнасцю.

Святлана Гусева двойчы звярталася да пракурора Мінскага раёна са скаргамі, у якіх звяртала яго ўвагу на той факт, што правапарушэнне было здзейснена Суботкай на глебе расавай і нацыянальнай варожасці. Яна лічыць, што гэты канфлікт міліцыяй разглядаецца выключна ў плоскасці міжасабовых адносін, што няправільна, паколькі ў дзеяннях І. Суботкі угледжваюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - «Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці».

Не дачакаўшыся станоўчага выніку Гусева звярнулася ў абласную пракуратуру.

У скарзе на імя пракурора Мінскай вобласці, яна паведамляе, што яе паўторны зварот да пракурора Мінскага раёна быў накіраваны для разгляду у Мінскі РУУС, хоць яна і наракала на бяздзейнасць міліцыі. З Заслаўскага аддзела Мінскага РУУС Гусева атрымала адказы не па сутнасці звароту.

“У любым выпадку, мяркую, неабходна афіцыйна папярэдзіць вінаватых асоб аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзінаў” – лічыць Гусева.

Прыкладна ў той жа час Святлана Гусева звярнулася з зыскам у суд Партызанскага раёна Менска аб спагнанні матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.

Гусева палічыла, што Ірына Суботка якая неаднаразова дапускала ў яе адрас рознага роду выказванні, якія закраналі гонар і годнасць ў сувязі з яе расавай і нацыянальнай прыналежнасцю, нанесла маральную шкоду ў сувязі пакутамі: “Мяне ранілі яе абразы. Я адчувала прыніжэнне; мне было крыўдна за сваіх сваякоў і продкаў. Я страціла адчуванне абароненасці, якое шукала, пераязджаючы ў Беларусь на жыхарства з Казахстана”.

Гусева лічыць, што пасля таго канфлікту яе родныя і муж баяцца прыязджаць у вёску. Муж Святланы - мусульманін, ён выглядае і апранаецца ў традыцыях свайго народа і баіцца, што яго прыезд у вёску справакуе новую хвалю ксенафобіі.

Таму зварот у міліцыю быў прадыктаваны жаданнем не толькі прыцягнуць вінаватую асобу да адказнасці, але і спыніць яе далейшую супрацьпраўную дзейнасць, агарадзіць сябе ад такіх хваляванняў. Прычыненую маральную шкоду Святлана Гусева ацаніла ў 10 000 000 рублёў.

8 верасня суд Партызанскага раёна Менска разгледзеў пазоў Святланы Гусевай  і пастанавіў часткова задаволіць яе зыскавыя патрабаванні ў частцы спагнання матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды і, улічыўшы патрабаванні разумнасці і справядлівасці, задаволіў іх у памеры 500 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства