viasna on patreon

Праваабаронца: З «перамір'ем» перасяленцам з Данбаса дапамогі аказваецца менш

2014 2014-10-02T12:33:18+0300 2014-10-02T12:33:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/reuckij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Канстанцін Рауцкі ў студыі Громадське ТБ

Праваабаронца Канстанцін Рауцкі ў студыі Громадське ТБ

З набліжэннем зімы пабольшала клопатаў у валанцёраў, якія дапамагаюць вымушаным перасяленцам з Данбаса. Людзі выязджалі з родных гарадоў летам, таму ў многіх цяпер няма адпаведных пары года адзення і абутку, распавядае Радыё Свабода прадстаўнік ініцыятывы «Усход-SOS», праваабаронца Канстанцін Рауцкі.

Акрамя таго, дадае ён, на вызваленых тэрыторыях пашкоджана шмат жылля. Людзі так і жывуць у паўразбураных дамах, паколькі не маюць сродкаў нават зноўку зашкліць вокны. Многія з перасяленцаў і большасць жыхароў вызваленых тэрыторый не атрымліваюць сацыяльных выплат, у прыватнасці пенсій, работнікі бюджэтнай сферы не атрымліваюць заробкаў, таму многім проста няма чаго есци. Людзі могуць разлічваць толькі на валанцёраў і гуманітарную дапамогу.

«Мякка кажучы, удзел дзяржавы недастатковы. Паводле маіх назіранняў, дзяржава задавальняе адсоткаў 20, у лепшым выпадку 30-40 адсоткаў, патрэбаў людзей у гуманітарнай дапамозе. Нічога не робіцца, каб аднавіць разбуранае жыллё. Калі б не было салідарнасці і дапамогі простых людзей, простых украінскіх грамадзянаў, то лёс і перасяленцаў і людзей на вызваленых тэрыторыях быў бы вельмі і вельмі сумным», - заўважае валанцёр.

Канстанцін Рауцкі таксама прызнае, што пасля абвяшчэння «прымірэння» ўкраінцы сталі менш актыўна аказваць дапамогу перасяленцам з Данбаса. Адначасова ад 60 да 80 адсоткаў патрэбаў вымушаных перасяленцаў задавальняецца валанцёрамі, канстатуе праваабаронца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства