Францкевіч у міліцэйскай аблозе, Стукін ужо арыштаваны
https://spring96.org./be/news/73502
2014
2014-10-06T14:56:59+0300
2014-10-06T14:56:59+0300
2014-10-06T17:38:18+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/franckevich-vyzvalenne.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У кватэру, дзе знаходзіцца былы палітвязень і актывіст анархісцкага руху Аляксандр Францкевіч, з 6 гадзін раніцы спрабуюць патрапіць супрацоўнікі міліцыі.
Прычына такой пільнай увагі праваахоўнікаў невядомая.
Францевіч пакуль адказвае на тэлефанаванні і просіць незалежных журналістаў па-магчымасці пад’ехаць на адрас: вул. Ложынская, 17-107 (Уручча). Тэлефон актывіста 678-06-71 (Вэлком).
Таксама стала вядома, што сёння такім чынам быў затрыманы і сацыяльны актывіст Аляксандр Стукін. Ён паспеў паведаміць па тэлефоне, што яго асудзілі на 10 сутак арышту.