viasna on patreon

Брэст: больш чым праз тры месяцы прадстаўнікі кампаніі “О, Балонь!’’ нарэшце атрымалі адказ з Міністэрства адукацыі

2014 2014-10-07T15:41:00+0300 2014-10-07T15:41:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/artibalon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З яго вынікае, што рашэнне наконт далучэння Беларусі да Балонскага працэсу прынята і больш амяркоўвацца не будзе. Але ў чым сутнасць рашэння, з адказу засталося невядомым: чыноўнікі з міністэрства раяць звяртацца па гэтым пытанні да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Адзін з каардынатараў кампаніі “О, Балонь!’’ Уладзімір Красько лічыць адказ, які быў дасланы праз электронную пошту, фармальным. “Нам далі зразумець, што Міністэрства адукацыі не будзе больш рабіць ніякіх захадаў, якія тычацца і пытанняў студэнцкага самакіравання, і далучэння Беларусі да Балонскага працэсу, - кажа Красько. – А парада гучыць наступным чынам: звяртайцеся да свайго дэпутата ў Палаце прадстаўнікоў, каб ён выступіў з ініцыятывай разгледзець гэтае пытанне ў парламенце”.

Нагадаем, што актывісты кампаніі “О, Балонь!’’ накіравалі ў Міністэрства адукацыі амаль тысячу подпісаў пад адпаведным зваротам яшчэ напачатку ліпеня. У гэтым звароце брэсцкія студэнты і неабыякавыя маладыя людзі заклікалі беларускія ўлады спрыяць уступленню нашай краіны ў Балонскі працэс. Сярод патрабаванняў таксама ўзгадваліся магчымасць абіраць рэктара калегіяльным шляхам і непасрэдны ўдзел студэнтаў у кіраванні сваёй навучальнай установай. Агучаныя змены ў сістэме вышэйшай адукацыі з'яўляюцца ўмовамі для далучэння Беларусі ў 2015 годзе да Балонскага працэсу.

Пасля таго, як зварот быў накіраваны ў Міністэрства адукацыі, з’явіліся звесткі, што на студэнтаў, якія паставілі свае подпісы, пачаўся ціск з боку адміністрацыі вышэйшых навучальных устаноў Брэста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства