viasna on patreon

Брэст: актывісты незалежнага прафсаюза нагадалі пра правы працоўных

2014 2014-10-09T10:17:49+0300 2014-10-09T10:17:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rep.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) выйшлі на вуліцы ў цэнтры Брэста і раздалі мінакам некалькі соцен улётак. Як паведаміла намеснік кіраўніка рэспубліканскай арганізацыі прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк, акцыя была прымеркаваная да Міжнароднага дня за годную працу і ставіла на мэце пашырыць кола людзей, якія змагаюцца за свае правы.

“Наш прафсаюз даўно ўжо заклікае адмовіцца ад прымусовай кантрактнай сістэмы і зараз просіць людзей падтрымаць патрабаванні незалежнага прафсаюзнага руху, - паведаміла Зінаіда Міхнюк. – У прыватнасці, мы прапануем унесці змены ў два артыкулы (38 і 198) Працоўнага кодэкса РБ, каб не парушаліся правы працоўных, і кожны чалавек у ХХІ стагоддзі не адчуваў сябе на працоўным месцы рабом. Таксама патрабуем, каб наймальнік, у выніку скасавання кантракту, абавязкова тлумачыў працоўнаму прычыны такога рашэння”.

Акрамя неабходнасці адмены кантрактнай сістэмы актывісты прафсаюза РЭП інфармавалі жыхароў Брэста пра тое, што ў Беларусі варта рэфармаваць сістэму аплаты працы і выносіць на шырокае абмеркаванне пытанне пра скарачэнне працоўнага часу з захаваннем цяперашняга ўзроўню заробкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства