Саюз палякаў iзноў правяраюць.
Пракуратура Гродзенскай вобласцi адмянiла пастанову следчага Эдуарда Зубарэвiча аб адмове ўзбуджэння крымiнальнай справы супраць Тадэвуша Кручкоўскага, старшынi "Саюза палякаў на Беларусi", i Людмiлы Сiдо, дырэктара Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гандлёва-прамысловая палата СПБ". Такiм чынам праверка гаспадарчай дзейнасцi СПБ працягваецца.
Як удалося даведацца ПАГОНI пракуратуру не задаволiлi вынiкi папярэдняй праверкi якую правёў Аддзел па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Гродзенскага аблвыканкаму. Яна была прызнана непоўнай i перад следчым Зубарэвiчам, якi i на далей праводзiць гэтую праверку, быў пастаўлены цэлы шэраг пытанняў. У прыватнасцi, пракуратуру зацiкавiла цi з`яўляюцца Тадэвуш Кручкоўскi i Людмiла Сiдо заснавальнiкамi якiх-небудзь камерцыйных фiрамаў.
Па iнфармацыi з крынiц у пракуратуры Гродзенскай вобласцi справу ўзяў на асабiсты кантроль Васiль Лiтвiнаў, пракурор Гродзенскай вобласцi.