viasna on patreon

На беларускамоўны зварот Рыгора Кастусёва Адміністрацыя прэзідэнта адказала на рускай мове (дакумент)

2014 2014-10-20T11:57:09+0300 2014-10-20T11:57:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kastuseu-rygorrrr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Партыі БНФ, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” Рыгор Кастусёў 19 кастрычніка атрымаў уведамленне з Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб С. Буко паведаміў Рыгору Кастусёву, што яго зваротперанакіраваны ў Магілёўскі аблвыканкам з даручэннем паведаміць аб выніках разгляду.

Як адзначае Рыгор Кастусёў, яго абурыла нават не тое, што адміністрацыя прэзідэнта самаўхілілася ад разгляду яго звароту з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, а той факт, што гэта ўстанова праігнаравала беларускае заканадаўства, адказаўшы на яго беларускамоўны зварот на рускай мове.

Рыгор Катусёў кажа, што зараз ён пачакае адказу з Магілёўскага аблвыканкама, а потымраспачне канкрэтныя дзеянні.

Па словах Рыгора Кастусёва, звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі ён і яго землякі з грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” вырашылі пасля таго, як іх неаднаразовыя звароты і прапановы да кіраўніцтва Шклоўскага райвыканкама не знайшлі ніякага водгуку і засталіся без разгляду.

Чальцы “Шклоўскага магістрату” прапанавалі кіраўніку краіны вылучыць на пасаду старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта Пятра Мігурскага, кандыдата эканамічных навук, які стала пражывае ў Шклоўскім раёне. Па іх меркаванні, сучаснае кіраўніцтва Шклоўскага раёна ў вачах людзей ператварылася ў касту недатыкальных з вялікімі асабістымі прыбыткамі і без адказнасці за вынікі сваёй працы.

Кіраўнік “Шклоўскага магістрату” у сваім лісце задаў Аляксандру Лукашэнку рытарычнае пытанне, як магло стацца, што на пасадзе старшыні Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў шмат год знаходзіўся чалавек з непагашанай судзімасцю?

Рыгор Кастусёў таксама звяртаў увагу кіраўніка краіны на тое, ўто ўжо больш дзесятка год жыллёва-камунальную сферу раёна калоцяць шэраг карупцыйных скандалаў, звязаных з кіраўнікамі прадпрыемства. Адзін за адным за злоўжыванне службовым становішчам пад следства падпадаюць намеснікі старшыні райвыканкам. Агульны карупцыйны складнік па Шклоўскаму раёну толькі за апошнія 4 гады ў фінансавым плане складае больш 60 мільярдаў рублёў.

У звароце намеснік старшыні Партыі БНФ задаў Аляксандру Лукашэнка канкрэтнае пытанне: “Дык ці не пара ратаваць людзей і раён? І не філасофстваваць пра змаганне з карупцыяй, а па сапраўднаму адсекчы гэтаму цмоку галаву”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства