viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-10-07T07:43:00+0300 2014-10-21T07:48:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: мерапрыемствы Тыдня супраць смяротнага пакарання, які распачаўся ў Беларусі 5 кастрычніка, перашкоды Мінюста ў рэгістрацыі дэмакратычных грамадскіх аб’яднанняў, новыя факты пераследу грамадскіх актывістаў.

“Падзея тыдня”: суд над апазіцыйным актывістам з Гомеля Юрыем Рубцовым, якога прыгаварылі да 1,5 гадоў так званай хіміі нібыта за абразу суддзі.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі –  праваабаронца Тамара Чыкунова, якую на шлях змагання супраць смяротнай кары прывяла асабістая трагедыя: у 2000 годзе ва Узбекістане паводле смяротнага прысуду быў расстраляны яе адзіны сын. Пасля, пасмяротна, Дзмітрый Чыкуноў быў прызнаны невінаватым у інкрымінуемых яму злачынствах.

У музычных - кампазіцыі з праекта “Апошні золак”, прадстаўленага летась беларускімі музыкамі ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства