viasna on patreon

У Бабруйску на моўных курсах абмяркоўвалі тэму інваліднасці

2014 2014-10-27T13:59:51+0300 2014-10-27T13:59:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babr-inval-mova-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйчане абмеркавалі праблемы людзей з інваліднасцю на занятках моўных курсаў. Азнаёміліся з этыкетам, парадамі па ўзаемадзеянні, падрыхтаванымі Офісам па правах людзей з інваліднасцю .

На сустрэчы прысутнічалі вазочніцы Святлана Якаўлева і Анастасія Фёдарава, інвалід 3-й групы Віталь Мурашкевіч. Госці расказалі пра ўласны вопыт з пошукам працы.

-Звычайна, калі працадаўцы даведваюцца, што я ў вазку, палохаюцца, і адмаўляюць у працы. Яны думаюць, што калі ты не ходзіш, значыць у цябе і з галавой нядобра, - расказала Святлана Якаўлева.

-Працадаўцы не кажуць наўпрост пра сапраўдную прычыну адмовы - інваліднасць, а шукаюць нейкія дробныя зачэпкі, апраўдваюцца, як могуць, - дадае Анастасія Фёдарава.

Віталь Мурашкевіч акцэнтаваў увагу на адносінах паміж людзьмі з інваліднасцю і здаровымі людзьмі.

-Прынята лічыць, што людзі з інваліднасцю несамастойныя, іх пастаянна трэба шкадаваць, а нам хочацца, каб да нас ставіліся, як да роўных, - адзначыў Віталь. - Гэта тычыцца і працаўладкавання і звычайных стасункаў. Перамены павінны адбыцца ў саміх людзях, у іх галовах, тады з'явіцца і праца для людзей з інваліднасцю, і пандусы, і іншыя рэчы. А пакуль я, на жаль, не магу разлічваць нават на кар'ерны рост у сябе на працы.

На сустрэчы таксама прысутнічаў архітэктар Дзмітрый Мурашка, ён расказаў пра нарматывы, якімі павінны кіравацца распрацоўшчыкі і будаўнікі. Тэма безбар'ернага асяроддзя выклікала вялікую зацікаўленасць як у гасцей, так і ў студэнтаў курсаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства