Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: пра арышт у Менску актывістаў з Санкт-Пецярбургу, разгон літаратурнай вечарыны ў Гародні і турэмныя навіны з жыцця беларускіх палітвязняў.
“Падзея тыдня”: насуперак міжнародным пагадненням Беларусь вяртаецца да прымусовай працы і барацьбы з тунеядствам;
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: сябра Рады Праваабарончага цэнтру «Вясна» Таццяна Рэвяка пра прадстаўленне даклада спецдакладчыка ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэля Форста ў Нью –Ёрку.
У музычных паўзах прагучаць кампазіцыі Ляпісаў.