Трэнінгі “Студрады”: грамадскі ўдзел для пачаткоўцаў
Усіх нас у розны час жыцця спрабавалі некуды адправіць: у школе нас адпраўлялі прыбіраць школьную тэрыторыю, ва ўніверсітэце нас прымушалі збіраць лісце ў парку або прыносіць цацкі для дзіцячага дома. Усё гэта рабілася дзеля пэўных мэтаў, і мы нават атрымлівалі нейкую выгоду. Вядома, лепш я пазбіраю лісце пару гадзін, затое мне потым паставяць 9 або 10 па фізкультуры, ці я змагу беспакарана прагуляць іншую пару. Хоць з іншага боку, навошта мне 9 або 10 па фізкультуры, калі я і так магу іх атрымаць? Ды і пару я магу прагуляць, стараста мяне прыкрые за шакаладку.
Ці задумваліся вы калі-небудзь, да чаго нас прымушаюць універсітэты і ў чым сапраўдны сэнс гэтых актыўнасцей? Бо па сутнасці, гэта грамадская дзейнасць, сэнс якой нам проста не патлумачылі. Вікіпедыя кажа, што грамадская дзейнасць - гэта дзейнасць па добраахвотным абслугоўванню палітычных, культурных, прафесійных патрэб грамадства. Г.зн. дзеянні, якія мы здзяйсняем па добрай волі дзеля таго, каб нам жа самім было больш прыемна хадзіць па чыстых вуліцах, бачыць прыбраныя паркі, даглядаць за бяздомнымі жывёламі, таму што нам гэтага хочацца і многае-многае іншае, пра што вы цяпер нават не думаеце.
А хочаце даведацца, што на самой справе значыць быць грамадска-актыўным? Што ўключае ў сябе гэтае паняцце і пад якімі вугламі можна на яго глядзець? 1-2 лістапада і 22-23 лістапада “Студэнцкая Рада” праводзіць двухдзённыя трэнінгі па грамадскай актыўнасці з элементамі грамадска-карыснай дзейнасці. Мы пагаворым аб тым, што такое грамадская актыўнасць і з чым яе ядуць, паразважаем на гэтую тэму. У рамках кожнага трэнінгу мы наведаем дзіцячы дом, дзе ў вас будзе магчымасць адчуць сябе часткай нашага грамадства і падзяліцца сваім унікальным вопытам з дзецьмі.
Калі вам ад 18 да 35 гадоў, вы жывеце ў Мінску і вас цікавіць уласная адукацыя і магчымасць самарэалізацыі, то запаўняйце анкету да 30 кастрычніка (трэнінг 1-2 лістапада) або да 20 лістапада (трэнінг 22-23 лістапада). Далучайцеся да нашых суполак ўКантакце і на Facebook!