Касацыйная скарга бабруйскай журналісткі не задаволена
Судовая калегіяМагілёўскага аблсуда пад старшынствам Паўла Клімава разгледзела касацыйную скаргу Марыны Малчанавай і пакінула рашэнне бабруйскай суддзі Наталлі Чарапуха без зменаў.
-Павел Клімаў згодны з тым, што мяне трэба пакараць штрафам, але я - не. Як толькі атрымаю пастанову на рукі, буду абскарджваць далей, - адзначыла Марына Малчанава.
Нагадаем, 25 верасня ў бабруйскім судзе было агучана рашэнне суда, па якім незалежную журналістку пакаралі штрафам у 32 базавыя велічыні "за парушэнне артыкула 22.9 ч.2 КаАП. Падчас азнаямлення з матэрыяламі справы Марына Малчанава знайшла ў дакументах паперы, датычныя аналагічнай справы журналіста Алеся Залеўскага. На іх стаяла паметка "для суддзі", што бабруйская журналістка расцаніла як праяву ціску на суд.