viasna on patreon

Брэст: прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці ўшанавалі памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій (фота)

2014 2014-10-29T21:49:47+0300 2014-10-29T21:49:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-represii-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 кастрычніка сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” і праваабаронцы наведалі Трышынскія могілкі ў Брэсце, дзе ўсклалі кветкі да манумента ахвярам палітычных рэпрэсій.

Як адзначыў лідар брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі, аналагічныя памятныя акцыі ў горадзе ладзяцца штогод, і кожны раз удзельнікі такіх мепрыемстваў узгадваюць, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай турме НКУС было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. “Усяго за савецкі перыяд палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі закранулі каля мільёна чалавек, і гэтым дзеянням няма апраўдання, - зазначыў Маслоўскі. – Таму мы не павінны забываць пра ахвяраў тых змрочных часоў, калі нехочам, каб гэтыя падзеі калі-небудзь зноў паўтарыліся”. Увечары 29 кастрычніка да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій было прымеркавана паседжанне тэматычнага “круглага стала” ў мясцовым офісе БСДП (Грамада).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства