viasna on patreon

У Баранавічах адзначылі 77-я ўгодкі “крыштальнай ночы” беларускай культуры

2014 2014-11-01T00:04:18+0300 2014-11-01T00:04:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/znichka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах грамадскія актывісты і праваабаронцы адзначылі адну з самых трагічных старонак нашай гісторыі: 77-я ўгодкі “крыштальнай ночы” беларускай культуры.

Неабыякавыя да сваёй гісторыі людзі сабраліся каля Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій 1939-1953 гадоў (скрыжаванне вуліц Смаленскай і Пірагова), прыбралі тэрыторыю парка ад смецця, усклалі кветкі, запалілі свечкі. Затым яны нагадалі імёны тых, хто загінуў у гэтую трагічную ноч, прачыталі малітву за ўсіх памёрлых і загінуўшых ад рэпрэсій людзей.

– Я планавала 30 кастрычніка правесці пікет, каб нагадаць нашым грамадзянам, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года супрацоўнікі НКУС расстралялі ў мінскай турме 22 беларускіх пісьменнікаў і больш 80 прадстаўнікоў інтэллігенцыі нашай краіны. Гэтым сціплым пікетам я хацела ўшанаваць памяць нявінна забітых беларускіх дзеячоў культуры ў 1937 годзе, каб такія трагічныя падзеі ў нашай гісторыі больш ніколі не паўтарыліся. Аднак Баранавіцкі гарвыканкам забараніў мне адзіночны пікет у дазволеным месцы старога парку горада, таму ўшанаванне адбылося ў іншым фармаце, – пракаментавала грамадская актывістка Анжаліка Камбалава.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства