viasna on patreon

Салідарнасць з Аленай Танкачовай: хадайніцтвы з просьбай не высылаць праваабаронцу з Беларусі (узор)

2014 2014-11-02T12:26:23+0300 2014-11-04T14:14:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alena-tankachova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Танкачова, Цэнтр прававой трансфармацыі

Алена Танкачова, Цэнтр прававой трансфармацыі

Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучаецца да закліку нашых калегаў з Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend накіроўваць хадайніцтвы з з просьбай не высылаць праваабаронцу Алену Танкачову з Беларусі

 

Паважаныя сябры,


наша калега, старшыня Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Танкачова Алена Барысаўна з'яўляецца грамадзянкай Расійскай Федэрацыі, з 1985 года пражывае ў Рэспубліцы Беларусь. 30 кастрычніка 2014 г. яна атрымала апавяшчэнне аб ануляванні яе віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, 5 лістапада будзе разгледжана пытанне аб яе высылцы з нашай краіны. Многія з вас ведаюць Алену як высокакваліфікаванага спецыяліста і проста добрага чалавека, гатовага заўсёды прыйсці на дапамогу. За больш чым 20-гадовы досвед працы ў трэцім сектары Алена дапамагла многім людзям, арганізацыя, якую яна ўзначальвае, аказвае кансультацыі шматлікай колькасці некамерцыйных арганізацый, праводзіць вялікую колькасць адукацыйных мерапрыемстваў, праграмы для студэнтаў.


Праявіце салідарнасць: напішыце хадайніцтвы ва Упраўленне па грамадзянству і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама і Аддзел па грамадзянству і міграцыі Першамайскага РУУС г. Мінска з просьбай не высылаць Алену з краіны і аднавіць яе від на жыхарства.
У дадатку - узор хадайніцтва, які можна накіраваць некалькімі спосабамі (да вечара аўторка 4. лістапада):
1) самастойна аднесці хадайніцтва ва Упраўленне па грамадзянству і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама (пр-т Незалежнасці, 48Б) і Аддзел па грамадзянству і міграцыі Першамайскага РУУС г. Мінска (вул. Бялінскага, 10) і зарэгістраваць яго ў канцылярыі (улічваючы малую колькасць часу, па пошце лісты, хутчэй за ўсё, дайсці не паспеюць),

2) падпісаць хадайніцтва ў офісе Цэнтра прававой трансфармацыі (вул. Нававіленская, 38-10), а таксама ў офісах нашых калегаў Праваабарончага цэнтра "Вясна" (вул. Мяржынскага, 8-26), БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3-39)

3) адправіць хадайніцтва па факсе: Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама - факс 8017 331-81-68, Аддзел па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага РУУС г. Мінска - факс 8017 280-01-62


Мы таксама будзем удзячныя за збор подпісаў у вашых арганізацыях.
Звяртаем вашу ўвагу, што зварот не павінна быць ананімным.



Ад імя каманды Lawtrend

Дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі

Вольга Смалянка

 

 

Узор хадайніцтва:

 

Управление по гражданству и миграции ГУВД Мингорисполкома

г. Минск, пр-т Независимости, 48Б. 

 

Отдел по гражданству и миграции Первомайского РУВД г. Минска

г. Минск, ул. Белинского, 10. 

 

ХОДАТАЙСТВО

 

Мы, граждане Республики Беларусь, обращаемся с ходатайством не принимать решения о высылке из Республики Беларусь и рассмотреть вопрос о восстановлении вида на жительство гражданки Российской Федерации Тонкачевой Елены Борисовны.

Мы знаем Тонкачеву Е.Б. как честного, порядочного, высоконравственного человека, пользующегося большим уважением у друзей и коллег. Ее высылка с территории Республики Беларусь будет являться большой потерей для нашей страны, а также для всех нас как в личном, так и в профессиональном плане.

При рассмотрении вопроса о высылке и возможности восстановления гражданства Тонкачевой Е.Б. просим принять во внимание следующее:

Тонкачева Е.Б. постоянно проживает в Республике Беларусь с 1985 года, закончила здесь школу, среднее специальное и высшее учебные заведения;

имеет постоянное место работы в Республике Беларусь, получает стабильный доход и уплачивает налоги в бюджет Республики Беларусь, организация, в которой работает Тонкачева Е.Б., нуждается в ней как в ценном квалифицированном специалисте;

имеет собственность в Республике Беларусь;

дочь Тонкачевой Е.Б. – гражданка Республики Беларусь;

Тонкачева Е.Б. не совершала преступлений или иных общественно опасных деяний, ее действия не наносят ущерба национальной безопасности Республики Беларусь.

 

Просим учесть все изложенные выше факты в совокупности и не высылать гражданку Тонкачеву Елену Борисовну из Республики Беларусь, а также отменить решение об аннулировании ее вида на жительство.

 

Граждане Республики Беларусь

Фамилия, имя, отчество

 

Адрес проживания

Личная подпись

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства