viasna on patreon

За спробу даведацца сапраўдны заробак – звальненне

2014 2014-11-03T12:36:35+0300 2014-11-03T12:36:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dalnabojshchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніцтва Брэсцкага прыватнага транспартнага прадпрыемства “Транс-Лайн-Брэст” звольніла 48-гадовага кіроўцу-дальнабойшчыка Эдуарда Дзягілева, які прапрацаваў у фірме 2 гады і перавозіў грузы з Еўропы ў Расію, у выніку ягоных спробаў даведацца сапраўдныя налічэнні па заробку.

Нізкія заробкі, крыху больш за 3 мільёны, выклікалі незадаволенасць Эдуарда Дзягілева, камандзіровачных і адпускных не выплочвалася. Калі Дзягілеў паспрабаваў разабрацца з бугалтэрыяй, яго адхілілі ад паездак за мяжу. Ён павінен быў сядзець дома і чакаць дробных даручэнняў. Сам званіў кожны дзень у 9 раніцы і пытаўся, ці не патрэбен у гэты дзень. На працу выклікалі рэдка для перагону аўтамабіля, напрыклад, з базы ў рамонт. Але калі тройчы не пазваніў, Дзягілеву запісалі гэта як прагулы, што паслужыла падставай для звальнення. Кіроўца звярнуўся ў суд. У судзе кіраўнік прадпрыемства, разумеючы абсурднасць сітуацыі, прапанаваў змяніць фармулёўку звальнення “па згодзе бакоў” і нават выдаць новую працоўную кніжку, каб не было відаць першапачатковага загаду (фота). Эдуард Дзягілеў пагадзіўся, паколькі добра разумеў, што працаваць ён там не зможа, нават, калі праз суд узновіцца на працоўным месцы.

Пасля звальнення Дзягілеў звярнуўся ў пракуратуру наконт фінансавых “цёмных” разлікаў на прадпрыемстве. Пракуратура перанакіравала дакументы ў дэпартамент па працы, а адтуль -- у гарвыканкам, дзе яны і зніклі. Прыйшлося па-новай пісаць у дзяржкантроль, у падаткавую. З дзяржкантролю прыйшло паведамленне, што злоўжыванняў не выяўлена. Пасля таго, як Эдуарду Дзягілеву ў рукі трапіла адна з плацёжак з нібыта атрыманымі ім 2 000 еўра камандзіровачных, дзе стаяў яго фіктыўны подпіс (фота), ён звярнуўся АБЭЗ аддзела ўнутраных спраў Ленінскага раёна Брэста, але там таксама не знайшлі парушэнняў. Пры гэтым падчас праверкі на свет з’явіўся новы дакумент аб атрыманых ім вялікіх сумах камандзіровачных у замежнай валюце, якіх за 2 гады працы кіроўца не бачыў. Следчы АБЭЗ тройчы не ўбачыла падставаў для завядзення крымінальнай справы.

Па словах праваабаронцы Уладзіміра Малея, цяпер ужо чацвёрты раз Дзягілеў звяртаецца ў пракуратуру з просьбай прыцягнуць кіраўніцтва да крымінальнай адказнасці за фінансавыя злоўжыванні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства