viasna on patreon

Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства «Дзяды — 2014»

2014 2014-11-03T15:15:21+0300 2016-07-25T12:30:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziady_2014-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску 2 лістапада прайшла традыцыйная акцыя да Дня памяці продкаў - «Дзяды - 2014», якая ўключае шэсце і мітынг. Мерапрыемства было арганізаванае Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ. Яго фармат, зацверджаны Мінгарвыканкамам, уключаў у сябе збор удзельнікаў каля будынка Мінскага гадзіннікавага завода, шэсце ў Курапаты па маршруце: пр-т Незалежнасці - вул. Каліноўскага - вул. Сівых - вул. Карбышава - вул. Гамарніка - вул. Мірашнічэнка - Мінская кальцавая дарога і мітынг у Курапатах. Заяўленыя часовыя рамкі - з 10-30 па 17-00.

Назіральнікамі ад Праваабарончага цэнтру "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" ажыццяўляўся маніторынг ходу масавага мерапрыемства. Група назіральнікаў складалася з 13 чалавек, пазначаных бэйджамі і камізэлькамі сіняга колеру. У ходзе маніторынгу запаўняліся ўніфікаваныя карты назірання. Задачамі маніторынгу з'яўляліся:

- фіксацыя важных элементаў шэсця і мітынгу, якія ў сваёй сукупнасці дазваляюць ахарактарызаваць масавае мерапрыемства як мірнае альбо нямірнае;

- зафіксаваць ўмяшання ў ажыццяўленне права на свабоду мірных сходаў з боку трэціх асоб;

- даць ацэнку дзеянням ўпаўнаважаных органаў па забеспячэнні бяспекі падчас масавага мерапрыемства;

- выпрацаваць рэкамендацыі для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, а таксама арганізатараў мерапрыемства.

Агульныя высновы

Сабраныя дадзеныя дазваляюць ацэньваць масавае мерапрыемства як тое, якое носіць мірны характар[1] цягам усяго сходу.

Можна пазітыўна адзначыць дзеянні супрацоўнікаў ДПС па забеспячэнні руху калоны праз перакрыжаванні па маршруце шэсця. Таксама мы вітаем прысутнасць адмыслова пазначаных супрацоўнікаў інфармацыйнай службы міліцыі.

Разам з тым, захоўваюцца праблемы ў працы міліцыі па забеспячэнні грамадскага парадку падчас масавага мерапрыемства. Мелі месца ўмяшанні ў свабоду мірных сходаў, а менавіта беспадстаўныя затрыманні ўдзельнікаў, якія варта ацэньваць як неправамерныя і адвольныя.

Па-ранейшаму занепакоенасць выклікае немагчымасць ідэнтыфікаваць супрацоўнікаў праваахоўных органаў як такіх з-за адсутнасці форменнай вопраткі, а таксама ідэнтыфікацыйных картак на супрацоўніках ў форме. Тут жа адзначым і немагчымасць ідэнтыфікацыі службовых аўтамабіляў, якія выкарыстоўваліся праваахоўнымі органамі, а таксама адсутнасць машыны хуткай дапамогі па маршруце масавага мерапрыемства.

Пры такіх абставінах маюцца сумненні ў магчымасці міліцыі адэкватна выконваць ускладзеную на іх функцыю абароны грамадскага парадку, паколькі ўдзельнікі ў выпадку неабходнасці не будуць ведаць, да каго звярнуцца па дапамогу. Акрамя таго, немагчымасць ідэнтыфікацыі міліцыянтаў стварае пагрозу злоўжыванняў з іх боку.

Да таго ж варта адзначыць, што рэгуляванне парадку правядзення масавых сходаў у Беларусі, замацаванае Законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” ад 30 снежня 1997 года (у рэдакцыі ад 08.11.2011), супярэчыць міжнародным стандартам. У сумесным заключэнні Венецыянскай камісіі і БДІПЧ/АБСЕ (CDL-AD (2012) 006) адзначана: “Закон аб масавых мерапрыемствах характарызуецца падрабязным празмерным рэгуляваннем працэдурных аспектаў правядзення сходаў. Закон стварае складаную працэдуру захавання жорсткай і працаёмкай працэдуры атрымання дазволу, у той жа час пакідаючы большую свабоду дзеянняў адміністрацыйным органам для прымянення Закона. Гэтая працэдура не адлюстроўвае пазітыўнае абавязацельства дзяржавы забяспечваць і заахвочваць ажыццяўленне права на свабоду мірных сходаў і на свабоду выказвання меркаванняў”. Акрамя таго, Камітэт па правах чалавека ААН неаднаразова адзначаў парушэнні права на свабоду мірных сходаў з боку Беларусі (арт.21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.).

Ход сходу

Часовыя рамкі, фармат і маршрут акцыі адпавядалі заяўленым. Ацэначнае колькасць удзельнікаў у розныя перыяды мерапрыемствы складала ад 240 да 400 чалавек.

Умовы працы назіральнікаў. Адзначаныя перашкоды ў працы назіральнікаў: міліцыянт без тлумачэння прычын і не прадставіліся спрабаваў вывесці назіральніка з пераходу станцыі метро «Парк Чалюскінцаў». Падчас спробы затрымання ўдзельніка акцыі міліцыянты перашкаджалі фатаграфаваць. Камунікацыя з прадстаўнікамі праваахоўных органаў насіла супярэчлівы характар. Адзначана, што яны ішлі на кантакт з назіральнікамі і прад'яўлялі службовыя пасведчанні, але звычайна не прадстаўлялі канкрэтную статыстычную і сэнсавую інфармацыю.

Умовы працы СМІ — перашкоды не зафіксаваныя.

Дзеянні арганізатараў. Арганізатары пазначаныя бэйджамі. Меліся прадстаўнікі дружыны, пазначаныя бел-чырвона-белай павязкай на рукаве альбо камізэлькай аранжавага колеру. Паводле інфармацыі арганізатараў, было каля 20 дружыннікаў, якія выконвалі функцыі назірання за ходам шэсця, арганізацыі пераходу калоны праз праезную частку, ўзаемадзеяння з супрацоўнікамі ДПС.

Дзеянні ўдзельнікаў. Выпадкаў гвалтоўных дзеянняў з боку ўдзельнікаў мерапрыемства не зафіксавана. Удзельнікі выконвалі патрабаванні арганізатараў і супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў. Удзельнікі выкарыстоўвалі наступныя лозунгі: «Жыве Беларусь», «Путин – х...о», «Слава Украине - героям слава», «Путин – плохой», «Вера, партыя, дзяржава», «Слава змагарам», «Слава нации - смерть ворагам», «Разам и назаўжды”, «Верым, можам, пераможам», спявалі песні.

Выкарыстоўваліся плакаты і транспаранты з наступнымі тэкстамі: "Дзяды”, “Ушануем память продкау", “Абаронім Беларусь ад расійскагаімперыялізму», “Дзяды - память бальшавіцкім ахвярам”, “Кансерватыўна-хрысціянская партыя – БНФ”, “Ушануем ахвяраў Курапатаў», «МаціЛітвы,маліся за нас» (на латыні). Прысутнічалі бела-чырвона-белыя сцягі, сцягі Украіны, сымволіка БХД, БНФ, Маладога Фронту, Маладой Беларусі.

Кароткі змест выступаў на мітынге: чытанне пісьма Зянона Пазняка пра тое, як шанаваць памяць ахвяр Курапат; гісторыя адкрыцця Курапат; заклікі да шанавання беларускай мовы; тэзісы пра небяспеку расійскага імперыялізму; агрэсія супраць Украіны; русіфікацыя культуры, тэзіс «моладзь, якая размаўляе па-руску, - падтрымлівае акупацыю"; пра абавязкі кожнага бараніць краіну; пра непатрэбнасць расійскіх ваенных баз.

Арганізацыя працы праваахоўных органаў. Ацэначная колькаць супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў: людзі у форме з надпісам «міліцыя» - да 10 чалавек, людзі ў форме з надпісам «АМАП» - 4 чалавекі, супрацоўнікі ДАІ - да 10 чалавек, супраўнікі ў цывільным (з навушнікамі, мікрафонамі, рацыямі, якія суправаджалі калону ўдзельнікаў) - да 40 чалавек. Ідэнціфікаваць міліцыянераў немагчыма з-за адсутнасці бэйджаў.

Адзначаны намаганні супрацоўнікаў ДПС па забяспячэнню безперашкоднага руху калоны па маршруце шэсцця. Так, на адным з участкаў часова прыбралі металічны забор, каб людзі маглі прайсці па праезнай частцы, на некаторых перакрыжаваннях перакрывалі рух аўтатранспарту, каб даць прайсці калоне. Тым не менш, у іншых выпадках дарогу не перакрывалі, і калона аказвалася раздзеленай.

Падчас усяго мерапрыемства за калонай ехалі аўтамабілі, якія па меркаваннях адносяцца да праваахоўных ворганаў, але могуць быць ідэнціфікаваны як такія толькі па наяўнасці камер, міліцыянерам, які выходзяць з іх і заходзяць у іх, ды інш. Гэты транспарт не меў ні спецыяльных намерных знакаў, ні спецыяльная расфарбоўкі ці прабіскавых маячкоў, таксама заехаў на паркавую зону да ўваходу да мемарыяла Курапат.

Затрыманні. Былі зафіксаваны некалькі затрыманняў.

1)                 Першае адбылося на станцыі метро «Усход», калі двое ўдзельнікаў масавага мерапрыемства сыходзілі з шэсця і былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі у метро «для праверкі на наяўнасць незарэгістраванай сымволікі», але пасля размовы маладых людзей адпусцілі.

2)                 Падчас шэсця каля вул. Мірашнічэнка, 14 адбыўся яшчэ адзін выпадак: хлопец пачаў крычыць: “дзе сапраўдныя сцягі, чырвона-зялёныя?", арганізатары звярнуліся да міліцыянераў і папрасілі яго адвесці. Разам з міліцыяй гэты малады чалавек прайшоў у машыну без апазнавальных знакаў.

3)                 Пасля сканчэння мітынга на выхадзе з Курапатаў была спроба людзей у цывільным затрымаць жанчыну і маладога хлопца, якія неслі да гэтага укараінскія сцягі. Назіральнікі адзначылі славеную агрэсію ў адрас гэтых людзей з боку асобаў у цывільным, а таксама прымяненне гвалту, сілавая спроба пасадзіць жанчыну ў мікрааўтобус без спецыяльная расфарбоўкі. Фатографа ад назіральнікаў, які здымаў затрыманне, міліцыянеры адціснулі. Усю гэтую сцэну назіралі два супрацоўніка міліцыі ў форме і не прыдпрымалі спробаў да ўмяшальніцтва.

4)                 Пасля сканчэння мітынгу ў районе Камароўскага рынку быў затрыманы ўдзельнік акцыі Аляксей Дварэцкі. Ён быў дастаўлены ў РУУС Савецкага раёна, дзе супрацоўнікі міліцыі правакавалі затрыманага да агрэсіі, пагражалі, аднак адпусцілі праз 2 гадзіны з канфіскаваннем сцягоў, улётак і стужак без скаладання пратаколаў вымання.

Арганізацыя медыцынскай дапамогі. Машына хуткай медыцынскай дапамогі не суправаджала калону ўдзельнікаў мерапрыемства.

Рэкамендацыі

Супрацоўнікам праваахоўных органаў:

- Спыніць сістэматычную практыку адвольных затрыманняў удзельнікаў мірных сходаў;

- пры руху калоны праз перакрыжаванні супрацоўнікам ДПС прыпыняць рух транспарта на час, неабходны для прахода ўсёй калоны ўдзельнікаў масавага мерапрыемства.

- няўхільна выконваць патрабаванні артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Об органах внутренних дел», згодна якой «дзейнасць органаў унутранных спраў з'яўляецца адкрытай», і ажыцяўляць ахову грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменай вопратцы, а таксама быць абазначанымі ідэнтыфікацыйнымі карткамі (бэйджамі). Службовыя аўтамабілі таксама павінны быць абазначымі адпаведным вобразам.

- арганізаваць суправаджэнне абазначанай медыцынскай дапамогі.

Суб'ектам, якім належыць права заканадаўчай ініцыятывы: 

- ініцыяваць змены ў заканадаўства з мэтай прывядзення ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне мірных сходаў.

[1]Согласно Руководящим принципам ОБСЕ по свободе собраний собрание следует определять как мирное, если его организаторы имеют мирные намерения (http://www.osce.org/ru/odihr/24524?download=true)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства