viasna on patreon

Бабруйск: Звольненыя з ТДіА "свабодаўцы" маюць намер аб'явіць галадоўку

2014 2014-11-03T17:00:22+0300 2014-11-03T17:00:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пазбаўленыя працы сябры пярвічкі Свабоднага прафсаюза беларускага на зводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) заявілі аб намеры распачаць галадоўку. Яны лічаць, што адміністрацыя завода не працягнула з імі кантракты менавіта з-за прафсаюзнай прыналежнасці. Нагадаем, нядаўна звольненыя "свабодаўцы" напісалі адкрыты ліст, а таксама накіравалі зварот Аляксандру Лукашэнку, але адказу так і не дачакаліся.

- Падпісанты звароту адказу з адміністрацыі прэзідэнта пакуль не атрымалі. Прыйшла адпіска, што ён накіраваны ў ВА "МТЗ". Усе разумеюць, што заява вернецца да таго, на каго яны скардзіліся, то бок да дырэктара завода Аляксандра Аграновіча, - адзначыў старшыня прафсаюзнай пярвічкі Міхаіл Кавалькоў.

Звольненыя "свабодаўцы" Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка кажуць, што галадоўка будзе працягвацца да таго часу, пакуль іх не пачуе Аляксандр Лукашэнка. Яны ўпэўнены, што іх акцыю падтрымаюць і іншыя звольненыя, а таксама працаўнікі завода.

31 кастрычніка на ТДіА былі звольнены апошнія два падпісанты адкрытага ліста Лукашэнку. Мікалай Жыбуль адпрацаваў на заводзе 30 гадоў, мае ганаровае званне "Ветэран працы РУП БЗ ТДіА", яму заставалася дапрацаваць усяго два гады да пенсіі. Алег Шаўчэнка адпрацаваў на заводзе 16 гадоў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства