viasna on patreon

Брэст: журналісты правялі акцыю салідарнасці з калегамі, якія адчуваюць пераслед за працу без акрэдытацыі

2014 2014-11-05T21:20:28+0300 2014-11-06T08:39:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-salid-zurnal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя адбылася ў межах кампаніі “Станем за журналістыку!”, якая штогод ладзіцца 5 лістапада паводле ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) і падтрыманая ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ).

Як паведаміў кіраўнік брэсцкага аддзялення БАЖ Алег Супрунюк, прапанова зрабіць сёлета акцэнт падчас гэтай акцыі на праблемы, з якімі сутыкаюцца фрылансеры, надзвычай актуальная. Сярод сябраў мясцовай філіі БАЖ – шмат маладых журналістаў, якія працуюць фрылансерамі, у сувязі з чым зведваюць ціск з боку ўладаў. У першую чаргу гэта тычыцца прыцягнення да адказнасці паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. Сёлета сярод тых, каго органы пракуратуры афіцыйна папярэдзілі на падставе гэтага артыкула, ёсць два фрылансеры з Брэста – Яўген Скрабец і Максім Хлябец, а літаральна днямі абвінавачванне паводле артыкула 22.9 КаАП высунутае і ў дачыненні да Аліны Літвінчук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства