viasna on patreon

Актывіст са Светлагорску заявіў у пракуратуру на невядомых, якія падпалілі яго паштовую скрыню і сунулі ў дзверы запіску пагрозлівага характару

2014 2014-11-10T15:51:53+0300 2014-11-11T09:16:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст са Светлагорску Юрый Ляшэнка накіраваў у пракуратуру раёна заяву з просьбай правесці праверку некаторых фактаў супрацьпраўных дзеянняў невядомых пакуль грамадзян. Так, у ноч з 4 на 5 лістапада быў здзейснены падпал яго паштовай скрыні. «Я выклікаў міліцыю, і ў час размовы успомніў, што ў жніўні, калі я вярнуўся з лякарні, у дзвярах кватэры была запіска пагрозлівага характару: «Ну што, вярнуўся? Табе не жыць». Тады я не надаў значэння запісцы, пасля хваробы мне было не да таго. Але сёння я бачу, што гэтыя падзеі могуць быць узаемазвязаныя, і я баюся, што можа быць працяг гэтай гісторыі,» - напісаў у заяве ў пракуратуру грамадскі актывіст.

Ён мяркуе, што дзеянні невядомых могуць быць запалохваннем. «Я вельмі актыўна ўдзельнічаў у кампаніі па абароне нашага горада ад будаўніцтва шкоднай вытворчасці - завода беленай цэлюлозы. Таксама змагаюся з чыноўнікамі, якія з парушэннем заканадаўства праводзяць капітальны рамонт у нашым шматкватэрным доме», - адзначыў Юрый Ляшэнка.

Паводле яго слоў, на 22 лістапада ён падаў заяўку ў райвыканкам на правядзенне пікету з мэтай звярнуць увагу грамадскасці на шматлікія парушэнні пры капітальным рамонце дома. Мэта масавага мерапрыемства - выказванне пратэсту супраць невыканання правоў інвалідаў пры капітальным рамонце і мадэрнізацыі жылога дома. Пакуль з райвыканкаму не было адказу на заяўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства