viasna on patreon

У Віцебску рыхтуюцца пікеты "За якасную медыцыну"

2014 2014-11-11T14:25:22+0300 2014-11-11T14:25:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vicebsk-paliklinika-podpisy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўкі адразу на некалькі акцый ва ўсіх трох раёнах Віцебска падалі ўдзельнікі кампаніі "За якасную медыцыну". На пікетах плануецца збор подпісаў пад калектыўнымі лістамі да гарадскіх і абласных уладаў, а таксама ў Міністэрства аховы здароўя.

Праблемы, якія ўздымаюцца ў лістах, вельмі актуальныя для гараджан, гаворыць Таццяна Севярынец, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД:

"Гэта наша чарговыя спроба прыцягнуць увагу ўладаў да такой праблемы, як права на годнае жыццё. Мы лічым, што гэтае права сістэматычна парушаецца. Напрыклад, жыхары мікрараёнаў Білева засталіся без новай паліклінікі, якая была ў планах гарадскога будаўніцтва, а потым знікла. Многія наяўныя медычныя ўстановы гораду знаходзяцца ў гаротным стане, вымагаюць рамонту, а ў інфекцыйным шпіталі, прыкладам, яго ніяк не скончаць ужо некалькі гадоў. А самае сумнае, што гарсавет скараціў фінансаванне інвестыцыйнай праграмы ў галіне аховы здароўя адразу на 30%! Так што магчымасцяў сачыць за сваім здароўем у віцяблянаў стала яшчэ меней".

Спроба правесці пікет па праблемах медычнага абслугоўвання ўжо прадпрымалася прыхільнікамі стварэння партыі БХД: заяўку на акцыю за будаўніцтва новай паліклінікі ў мікрараёнах Білева актывісты падавалі ў чэрвені гэтага года. Але атрымалі адмову ад уладаў. Таму давялося абмежавацца невялікім флэшмобам, прысвечаным той самай праблеме: на адным з пустыроў у мікрараёне Білева быў закапаны ў зямлю "адказ чыноўнікаў” з абяцаннем наконт будаўніцтва паліклінікі ў няяснай перспектыве – напісаныя на паперцы словы "І будзе вам шчасце”. Потым было інсцэнавае адкрыццё паліклінікі, якога мясцовыя жыхары не могуць дачакацца ўжо колькі гадоў.

Да слова, за мінулыя 5 гадоў віцебскія ўлады не дазволілі ніводнай акцыі паводле ініцыятывы мясцовых актывістаў. Удзельнікі кампаніі "За якасную медыцыну", якую падтрымалі прыхільнікі стварэння партыю БХД, партыі левых "Справядлівы свет", кампанія "Гавары праўду", моладзевая суполка "Вольны шлях" і моладзевы культурна-адукацыйны цэнтр "Перекрёсток", спадзяюцца на ўзаемнае супрацоўніцтва падчас пікетаў. А калі ўсе разам атрымаюць забароны на акцыі, то гэта будзе сведчаннем таго, што грамадзяне, па-ранейшаму не могуць рэалізаваць сваё права на мірныя сходы.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства