viasna on patreon

Дом Правоў Чалавека заклікае ўлады Азербайджана спыніць рэпрэсіі

2014 2014-11-14T12:10:17+0300 2014-11-14T12:10:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dompravouchalaviekavilnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У калектыўным звароце ад 11 лістапада 2014, накіраваным на адрас прэзідэнта Ільхама Аліева, міжнародныя і нацыянальныя НДА, удзельнікі сеткі Дома Правоў Чалавека, заклікаюць улады спыніць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці.

11 лістапада «Беларуская асацыяцыя журналістаў», у ліку 45 арганізацый з сеткі Дома Правоў Чалавека, звярнулася да прэзідэнта Ільхама Аліева з заклікам спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Азербайджане.

Гэтым летам адзін за адным былі арыштаваныя лідары грамадзянскай супольнасці. Многія іншыя вырашылі пакінуць краіну; іншыя паўстаюць перад судамі, вынікі якіх добра вядомая загадзя.

Лэйла Юнус і яе муж Арыф Юнус былі арыштаваныя 30 ліпеня і 5 жніўня адпаведна. 6 лістапада Алаіф Гасанаў, адвакат Лэйлы Юнус, быў прысуджаны да 240 гадзін грамадскіх прац: адвакат публічна распавёў, што Лэйла Юнус сутыкнулася з псіхалагічным і фізічным ціскам, як ад затрыманых, так і ад турэмнай адміністрацыі.

Анар Мамедлі і Башыр Сулейманлы былі асуджаныя на 5 з паловай і 3 з паловай гадоў пазбаўлення волі. Іх арышт звязаны выключна з-за іх маніторынгу выбараў у краіне, у тым ліку апошніх прэзідэнцкіх выбараў 9 кастрычніка 2013.

Затрыманы Інтыгам Аліеў — вядомы адвакат, які займаецца абаронай правоў чалавека праз адвакацкую дзейнасць, стратэгічныя судовыя працэсы, трэнінгі і навучанне правам чалавека для юрыстаў і грамадскіх актывістаў. Ён займаецца парушэннямі правоў чалавека на працягу больш чым 15 гадоў і на сённяшні дзень мае больш за 200 справаў у судзе (на дадзены момант каля 40 спраў чакаюць рашэння); мае шэраг паспяховых спраў у сферы выбарчых правоў, свабоды сходаў, свабоды слова і права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Аліеў быў трэнерам амаль у 100 навучальных курсах для суддзяў, адвакатаў, журналістаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый.

Арышт паўплываў на стан здароўя некаторых затрыманых: Інтыгам Аліеў скардзіўся на пагаршэнне самадчування, а Лэйла Юнус пакутуе ад цукровага дыябету. На думку іх калег, улады не прадастаўляюць арыштаваным дастатковай медычнай дапамогі.

Перадача старшынства ў Савеце Еўропы – Азербайджан сканчвае свой паўгадовы тэрмін – задумвалася як магчымасць быць прыкладам у выкананні еўрапейскага права ў сферы правоў чалавека. Гэта ўнікальны шанец паказаць сваю «адданасць духоўным і маральным каштоўнасцям, якія з'яўляюцца агульнай спадчынай еўрапейскіх народаў і сапраўднай крыніцай свабоды асобы, палітычнай свабоды і верхавенства права, прынцыпы якога ляжаць у аснове сапраўднай дэмакратыі», як сцвярджае Статут Савета Еўропы. Замест гэтага Азербайджан правёў беспрэцэндэнтную хвалю ціску супраць свайго грамадства.

«Гэта спланаваная хваля рэпрэсій,» - кажа Марыя Дале, выканаўчы дырэктар Дома Правоў Чалавека. «Абвінавачванні ў хуліганстве, якія выкарыстоўваліся супраць журналістаў у 2009 годзе, цяпер перарасло ў сур'ёзныя эканамічныя і крымінальныя абвінавачванні. Акрамя таго, заканадаўства развівалася такім чынам, што праваабаронцы могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за сваю дзейнасць у любы момант.»

Упершыню падчас працы з Азербайджанам, ДПЧ не ўказвае азербайджанскія арганізацыі, якія падтрымалі і дапамагалі ствараць гэты дакумент – з-за магчымай помсты гэтым НДА.

 

Прэсавая служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства