Салігорскія праваабаронцы падалі заяву на пікет да Дня правоў чалавека
https://spring96.org./be/news/74184
2014
2014-11-18T16:45:30+0300
2014-11-18T16:45:30+0300
2014-11-18T16:45:30+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sal-dzen-5.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту рыхтуюць пікет да Дня правоў чалавека. Арганізатарам мерапрыемства выступіў мясцовы парваабаронца Леанід Мархотка.
- Мы хочам звярнуць увагу грамадскасці на міжнародны Дзень правоў чалавека, а таксама выказаць свой пратэст супраць грубага парушэння ўладамі гэтых правоў ў Рэспубліцы Беларусь, - кажа прадстаўнік БХК.
Дакладнае месца і час правядзення пікетавання праваабаронца абяцае агучыць пасля атрымання афіцыйнага дазволу ад мясцовых уладаў.