viasna on patreon

Пададзеныя скаргі на дзеянні асоб, якія забіралі ўкраінскія сцягі на канцэрце "Океана Ельзи" ў Мінску

2014 2014-11-24T15:00:00+0300 2014-11-24T15:51:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sciag_kancert_oe-00.jpg

Ва УУС і пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска, "Мінск-Арэну" і пасольства Украіны ў Беларусі пададзеныя скаргі на тое, што на канцэрце гурту "Океан Ельзи", які прайшоў 21 лістапада ў Мінску, канфіскоўвалася ўкраінская сімволіка.

Скаргі падалі каардынатар сталічнага аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Вольга Кавалькова, прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні аб'яднання "Маладыя хрысціянскія дэмакраты" Марына Хоміч, Ксенія Лапская і Вікторыя Радзіеўская.

Як паведамляе прэс-служба БХД, у скарзе зазначаецца, што ні на білетах на канцэрт, ні на сайце "Мінск-Арэны", ні па тэлефоне спарткомплексу нічога не гаварылася пра забарону праносіць украінскія сцягі. Аднак "невядомыя ў цывільным адмовіліся прапускаць на канцэрт са сцягамі Украіны, прычын гэтага яны не тлумачылі, назвацца адмовіліся".

Дзеянні людзей у цывільным актывісты БХД і МХД лічаць парушэннем іх правоў і законных інтарэсаў. У сувязі з гэтым яны просяць растлумачыць, на падставе чаго было забаронена праносіць сцягі Украіны на канцэрт, а таксама правесці праверку па фактах учынення людзьмі ў цывільным незаконных дзеянняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства